Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 32:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 І вярнуўся Майсей з гары, несучы ў руцэ сваёй дзве каменныя табліцы запавету, спісаныя з абодвух бакоў і зробленыя

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 I павярнуўся, і зыйшоў Майсей з гары; і дзьве табліцы Сьведчаньня [былі] ў руцэ ягонай, табліцы, на якіх было напісана з абодвух бакоў, на адным і на другім баку было напісана на іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 І павярнуўся і сышоў Майсей з гары; у руцэ ў яго былі дзьве скрыжалі адкрыцьця, на якіх напісана было з абодвух бакоў: і на тым і на другім баку напісана было;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 32:15
14 Крыжаваныя спасылкі  

Ад ускрайкаў нябёсаў — пачатак шляху яго, і схіл яго — аж да іх ускрайкаў, і няма таго, што ўхілілася б ад цеплыні яго.


Як загадаў Госпад Майсею, паклаў яго Аарон для захавання перад каўчэгам сведчання.


І сказаў Госпад Майсею: «Падыміся да Мяне на гару і будзь там; і Я дам табе каменныя табліцы, і закон, і настаўленні, якія Я напісаў, каб ты навучыў іх».


І, увайшоўшы ў сярэдзіну воблака, Майсей узышоў на гару; і заставаўся ён там сорак дзён і сорак начэй.


І па спыненні гэтае размовы на гары Сінай даў Госпад Майсею дзве каменныя табліцы сведчання, напісаныя пальцам Божым.


працай Божай; таксама пісьмёны Бога былі высечаны на табліцах.


І, калі Майсей сыходзіў з гары Сінай, ён трымаў дзве табліцы сведчання, і не ведаў ён, што скура твару яго ззяла з-за размовы яго з Госпадам.


Ён узяў сведчанне і паклаў яго ў каўчэг, і, прасунуўшы скрозь жэрдкі, накрыў зверху перамольняй.


Вы паказваеце праз паслугу нашу, што вы – ліст Хрыстоў, напісаны не атрамантам, але Духам Бога жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.


Калі служэнне смерці, высечанае літарамі на каменні, было ў такой славе, што сыны Ізраэля не маглі глядзець на твар Майсея дзеля славы аблічча яго, якая прамінае,


Гэтыя словы гаварыў Госпад да ўсіх вас на гары, з сярэдзіны агню і хмары і змроку моцным голасам, і нічога болей не дадаваў; і напісаў гэта на дзвюх табліцах каменных, якія перадаў мне.


І, павярнуўшыся, сышоў я з палаючай гары, і трымаў я аберуч дзве каменныя табліцы запавету.


у якой быў залаты кадзільнік і каўчэг запавету, абкладзены з кожнага боку золатам, у якім была залатая пасудзіна з маннай і кій Аарона, які расцвіў, ды табліцы запавету,


І ўбачыў я ў правай руцэ Таго, Які сядзіць на пасадзе, кнігу, запісаную ўнутры і звонку, запячатаную на сем пячатак.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы