І зрабіў Бог цвярдыню, і аддзяліў воды, якія былі пад цвярдыняй, ад тых, якія былі над цвярдыняй. І сталася гэтак.
ВЫСЛОЎІ 8:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі воблакі ўстанаўліваў угары, калі ўмацаваліся вытокі бездані, Біблія (пераклад А.Бокуна) калі засноўваў аблокі ўгары, калі ўмацоўваў крыніцы бяздоньня, Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі сталяваў наверсе аблокі, калі мацаваў крыніцы бездані, |
І зрабіў Бог цвярдыню, і аддзяліў воды, якія былі пад цвярдыняй, ад тых, якія былі над цвярдыняй. І сталася гэтак.
Сказаў зноў Бог: «Хай збяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і хай з’явіцца сухмень». І сталася гэтак.
У шасцісотым годзе жыцця Ноя, у другім месяцы, семнаццатага дня месяца, прарваліся ўсе крыніцы вялікага бяздоння і вокны нябесныя адчыніліся,
Які стварыў неба і зямлю, і мора ды ўсё, што ў іх ёсць; Які пільнуецца праўды вечна,
калі мору вызначаў Ён яго мяжу і водам, каб з рубяжоў сваіх не выходзілі, калі паклаў асновы зямлі,
І Ён сказаў ім: «Чаму вы [гэтак] палахлівы, малаверныя?» Затым, падняўшыся, загадаў вятрам і мору, і наступіла вялікая ціша.