Але яны высмейвалі пасланцоў Божых, і не звярталі ўвагі на перасцярогі Яго, і здзекаваліся з прарокаў Яго, аж пакуль не ўзгарэлася абурэнне Госпада на народ Свой ды не было ўжо ніякага ратунку.
ВЫСЛОЎІ 6:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму раптам прыйдзе пагібель да яго; мігам будзе ён знішчаны, і не будзе яму ратунку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таму зьнянацку прыйдзе на яго загуба, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе яму аздараўленьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму зьнянацку прыйдзе пагібель яго, раптам будзе разьбіты - без ацаленьня. |
Але яны высмейвалі пасланцоў Божых, і не звярталі ўвагі на перасцярогі Яго, і здзекаваліся з прарокаў Яго, аж пакуль не ўзгарэлася абурэнне Госпада на народ Свой ды не было ўжо ніякага ратунку.
Зразумейце гэта вы, што забываеце пра Бога; калі схаплю вас Я, то не будзе каму вас ратаваць.
з якім мелі мы калісьці мілыя зносіны: у доме Божым хадзілі мы ва ўрачыстай працэсіі.
Такім чынам, і я буду смяяцца з вашай пагібелі і кпіць буду, калі прыйдзе да вас трывога.
Калі накінецца, як бура, страх, і пагібель узнікне, быццам віхура, калі апануе вас бяда і цесната.
Уласнай сапсаванасцю будзе забіты бязбожнік, а справядлівы спадзяецца на несапсаванасць сваю.
Чалавек, які з цвёрдай шыяй пагарджае абвінавачваннямі, — раптам будзе знішчаны, і без вылячэння.
і скажы ім: «Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Я гэтак разаб’ю народ гэты і горад гэты, як таўчэцца посуд ганчара, які не можа быць больш адноўлены. І будуць яны пахаваны ў Тафэце, бо не будзе іншага месца на пахаванне.
І сталася, калі я толькі скончыў праракаваць, памёр Пэлція, сын Банаі; дык упаў я на твар мой, крычучы ўголас гэтыя словы: «О Госпадзе, Божа! Ты знішчаеш рэшту Ізраэля!»
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.