Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 6:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Таму зьнянацку прыйдзе пагібель яго, раптам будзе разьбіты - без ацаленьня.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Таму зьнянацку прыйдзе на яго загуба, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе яму аздараўленьня.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Таму раптам прыйдзе пагібель да яго; мігам будзе ён знішчаны, і не будзе яму ратунку.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 6:15
15 Крыжаваныя спасылкі  

Але яны зьдзекаваліся з пасланых ад Бога і заняхайвалі словы Яго, і ганілі прарокаў Ягоных, пакуль ня сышоў гнеў Госпада на народ Ягоны, так што ня было яму ратунку.


за тое і я пасьмяюся з вашай пагібелі; парадуюся, калі прыйдзе ваш страх;


калі прыйдзе ваш страх, як бура, і няшчасьце, як віхура, наляціць на вас; калі спадобіць вас нядоля і ўціск.


За ліха сваё бязбожны будзе адкінуты, а праведны і пры сьмерці сваёй мае надзею.


Бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане; а бязбожныя тонуць у пагібелі.


бо зьнянацку прыйдзе пагібель на іх; і бяду ад іх абодвух хто загадзя ўведае?


Чалавек, які насуперак засьцярогам робіцца ўпарты, будзе раптам зламаны, і ня будзе яму дапамогі.


Вось гэтыя шэсьць ненавідзіць Гасподзь, нават сем, - агіда душы Яго:


і скажы ім: так кажа Гасподзь Саваоф: так скрышу Я народ гэты і горад гэты, як скрышаны ганчарны посуд, які ўжо ня можа быць адноўлены, і будуць хаваць іх у Тафэце ад недахопу месца пад пахаваньне.


І было, калі я прарочыў, Фалтыя, сын Ванэеў, памёр. І ўпаў я на аблічча і залямантаваў гучным голасам, і сказаў: о, Госпадзе Божа! няўжо Ты хочаш да канца вынішчыць рэшту Ізраіля?


Бо, калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы