ВЫСЛОЎІ 5:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб зберагчы думкі і каб вусны твае захавалі настаўленне. Біблія (пераклад А.Бокуна) каб меў ты разважлівасьць, і вусны твае захавалі веданьне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб датрымацца добрае рады і каб вусны твае хвалілі спазнанае. |
Вымавіла сэрца маё добрае слова, распавядаю я пра творы мае цару; язык мой — пяро пісара, які спрытна піша.
Вусны мае абвясцяць справядлівасць Тваю, цэлы дзень — збаўленне Тваё, бо не ведаю ёй межаў.
Вусны справядлівага павучаюць вельмі многіх; а той, хто бязглузды, памрэ ад беднасці сэрца.
Сотавы мёд сцякае з вуснаў тваіх, о нявеста, мёд і малако пад тваім языком, а водар шатаў тваіх — як духмянасць Лібана.