ВЫСЛОЎІ 31:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) АЙН. Стойкасць і прыгажосць — убранне яе, і будзе смяяцца яна ў самы апошні дзень. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Моц і прыгажосьць яе - вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню. |
Буду радавацца радасцю ў Госпадзе, і ўзвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо апрануў Ён мяне ў шаты збаўлення і агарнуў Ён мяне вопраткаю справядлівасці, як сужэнца, аздобленага вянцом, і як сужэнку, упрыгожаную каштоўнасцямі яе.
але адзеньцеся ў Госпада Ісуса Хрыста ды не апякуйцеся над целам дзеля пажадлівасці.
і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды.
Падобна і жанчыны ў прыстойным адзенні, упрыгожаныя са сціпласцю і цнатлівасцю не пляценнем валасоў ці золатам або перламі ці каштоўнымі строямі,