Праклятая лютасць іх, бо ўпорыстая, і заядласць іх, бо тупая! Падзялю іх у Якубе і раскіну іх у Ізраэлю.
ВЫСЛОЎІ 29:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гняўлівы чалавек узбуджае сваркі, а той, хто ахвочы на гнеў, будзе болей схільны да граху. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек гнеўлівы заводзіць свару, а запальчывы шмат грэшыць. |
Праклятая лютасць іх, бо ўпорыстая, і заядласць іх, бо тупая! Падзялю іх у Якубе і раскіну іх у Ізраэлю.
Чалавек запальчывы выклікае сваркі; а той, хто з’яўляецца цярплівым, уціхамірвае спрэчкі.
Хто любіць злачынства — любіць сваркі, а хто ўзвышае дзверы свае — той шукае ўзлому.
Як вугалі — для жару, а дровы — для агню, так сварлівы чалавек — для таго, каб распаляць сваркі.
Хто гадуе з дзяцінства слугу свайго ў раскошы, той потым зведае яго жаданне стаць і сынам.
Бо хто добра ўзбівае малако — атрымлівае масла, а хто моцна высмарквае ноздры — выклікае кроў, а хто выклікае гнеў — выклікае сваркі.