ВЫСЛОЎІ 28:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Разумным здаецца сабе чалавек багаты, але разгневаны бядняк даследуе яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Мудры ў вачах сваіх чалавек багаты, але ўбогі, які мае розум, выспрабуе яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек багаты - мудрэц у вачах сваіх, але разумны бядняк бачыць яго наскрозь. |
Хто першы гаворыць у спрэчцы — лічыцца справядлівым, а прыходзіць сябар яго і выкрые яго.
Лепшы бедны, што ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым той, хто крывіць вусны, і той, хто неразумны.
Бачыў ты чалавека, што самому сабе мудрым здаецца? Больш бязглузды будзе спадзявацца на гэта.
Не хачу, браты, каб вы не ведалі гэтай таямніцы, каб вы не мудравалі залішне, бо слепата закранула Ізраэля толькі часткова, пакуль увойдзе паўната паганаў.
Будзьце між сабой аднадумцамі, не сягайце думкамі высока, але ідзіце ўслед за пакорлівымі. Не будзьце мудрымі самі з сабой.
Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,