І падобнымі словамі штодзень дакучала жанчына юнаку, але ён адмаўляўся ад чужаложства.
ВЫСЛОЎІ 23:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо расстаўляе яна пасткі на дарозе, быццам разбойнік, і памнажае несправядлівых сярод людзей. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна цікуе, быццам забойца, і памнажае ліхадзеяў паміж людзьмі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) яна, як разбойнік, сядзіць у засадзе і памнажае сярод людзей здраднікаў. |
І падобнымі словамі штодзень дакучала жанчына юнаку, але ён адмаўляўся ад чужаложства.
І выявіў я, што гарчэйшая за смерць жанчына, яна — пастка паляўнічых, і сіло — сэрца яе, путы — рукі яе. Той, хто падабаецца Богу, пазбегне яе; той жа, хто грэшнік, будзе зняволены ёю.
Падымі вочы свае на ўзгоркі і паглядзі: дзе месца, на якім бы ты не ляжала ў распусце? Пры дарогах сядзела ты, чакаючы іх, як араб на пустыні, і спаганіла зямлю сваю распустаю сваёй і ліхотай сваёй.
І не будзем рабіць распусты, як распуснічалі некаторыя з іх, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.