Калі адмовіў я бедным у тым, чаго яны хацелі, і калі прымусіў вочы ўдавы засмуціцца,
ВЫСЛОЎІ 22:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не чыні гвалту беднаму, таму што ён бедны, і не зневажай таго, хто жыве ў галечы, Біблія (пераклад А.Бокуна) Не абдзірай убогага, таму што ён убогі, і не ўціскай прыгнечанага каля брамы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не абірай беднага, бо ён бедны; і не заціскай няшчаснага ў браме; |
Калі адмовіў я бедным у тым, чаго яны хацелі, і калі прымусіў вочы ўдавы засмуціцца,
Ты прыгнятаеш беднага? Сам ён павялічыць сваё багацце. Ты дарыш багацейшаму? Сам збяднееш.
каб на судзе прыціскаць убогіх ды каб сілу прымяняць у справах простых з народа Майго, каб удовы сталіся здабычай іх і каб сірот абрабоўваць!
Людзі гэтае зямлі чынілі гвалт і рабунак; крыўдзілі ўбогага і беднага, і беззаконна здзекаваліся з чужынца.
Не нагаворвай на блізкага твайго і не чыні яму рабунку. І хай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
і не крыўдзіце ўдоў і сірот, і чужынца ды беднага, і не спаганяйце ў сэрцах вашых злосці кожны супраць брата свайго”».
“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —
Хай ён жыве з табою пасярод цябе, у месцы, якое ён выбера ў адным з гарадоў тваіх, які спадабаецца яму, і ты не засмучай яго.