І вось, вакол цара сышліся ўсе ізраэльцы і казалі яму: «Чаму браты нашы, сыны Юды, укралі цябе і пераправілі цара і дом яго праз Ярдан і ўсіх людзей Давіда разам з ім?»
ВЫСЛОЎІ 17:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачатак сварак — гэта прарыў водаў; і пакінь іх, перш чым спрэчка ўзмацніцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачатак свары - як прарыў вады; пакінь свару раней, чым разгарыцца яна. |
І вось, вакол цара сышліся ўсе ізраэльцы і казалі яму: «Чаму браты нашы, сыны Юды, укралі цябе і пераправілі цара і дом яго праз Ярдан і ўсіх людзей Давіда разам з ім?»
Такім чынам, паразіў іх Абія і народ яго плягаю страшнай; і пала пабітых ізраэльцаў пяцьсот тысяч мужных ваяроў.
Бо Фацэй, сын Рамэліі, у адзін дзень забіў сто дваццаць тысяч з юдэяў — усіх баявых ваяроў, таму што яны адвярнуліся ад Госпада, Бога бацькоў сваіх.
Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы — павялічвае бязглуздасць.
Той, хто трывае, — лепей за дужага чалавека, а той, хто кіруе душой сваёю, — за заваёўніка гарадоў.
Хто любіць злачынства — любіць сваркі, а хто ўзвышае дзверы свае — той шукае ўзлому.
Што вочы твае бачылі, не адкрывай гэта хутка ў судзе, бо што зробіш потым, калі абняславіць цябе сябар твой?
Як вугалі — для жару, а дровы — для агню, так сварлівы чалавек — для таго, каб распаляць сваркі.
Гняўлівы чалавек узбуджае сваркі, а той, хто ахвочы на гнеў, будзе болей схільны да граху.
прыкладалі намаганні, каб жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і зарабляць на пражыццё ўласнымі рукамі, як загадалі мы вам,