ВЫСЛОЎІ 12:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто гаворыць праўду, той — вяшчун справядлівасці, а лжэсведка — маны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто дыхае праўдаю, той выкажацца праведна, а сьведка фальшывы хлусіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага - ашуканства. |
Ёсць той, што гаворыць неабдумана, і ён, быццам мечам, ударае, а язык мудрых — здароўе.
Сведка несправядлівы здзекуецца з законнасці, і вусны бязбожнікаў глытаюць несправядлівасць.
Не будзь сведкам супраць блізкага твайго беспадстаўна і не падманвай нікога вуснамі сваімі.
Дык вось што павінны вы рабіць: кажыце праўду кожны блізкаму свайму і ў супакоі судзіце ў брамах вашых,
Бо з сэрца паходзяць благія думкі, забойства, чужаложства, распуста, рабункі, фальшывыя сведчанні, блюзненні.
А першасвятары, і старэйшыны, і ўся рада шукалі фальшывага сведчання супраць Ісуса, каб выдаць Яго на смерць,
І паставілі фальшывых сведкаў, што казалі: «Гэты чалавек не перастае прамаўляць ганебныя словы супраць святога месца ды супраць закону.
але са спагаднасцю і страхам мейце добрае сумленне, каб тым, чым вас прыніжаюць, як злачынцаў, былі зганьбаваны тыя, што ачарняюць вашы добрыя паводзіны ў Хрысце.