ВЫСЛОЎІ 11:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вядома, ліхі чалавек не будзе беспакараны, а нашчадкі справядлівых збавяцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Можна паручыцца, зло не пазьбегне пакараньня, а насеньне праведных будзе збаўленае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Можна паручыцца, што грэшнік не застанецца без пакараньня; а насеньне праведных уратуецца. |
Не хадзі за натоўпам, каб зрабіць ліха; не згаджайся на судзе з рашэннем многіх, каб не ўхіліцца ад праўды.
Добры чалавек пакідае спадкаемцамі сыноў і ўнукаў, а маёмасць грэшніка зберагаецца для справядлівага.
Агіднасць для Госпада — усякі фанабэрысты чалавек; напэўна, можна паручыцца: ён не будзе беспакараны.
Гневу няма ўва Мне. Ды, можа, які выдасць Мне калючкі і церне? Уздыму на яго меч у вайне, спалю яго адначасна,
І дам ім адно сэрца і шлях адзін, каб шанавалі Мяне ва ўсе дні, каб добра было ім і дзецям іх пасля іх.
І адказалі Ярэміі ўсе мужчыны, якія ведалі, што іх жонкі складаюць ахвяры чужым багам, і ўсе жанчыны, якія стаялі ў вялікай грамадзе, і ўся супольнасць тых, хто пражывалі ў зямлі Егіпецкай у Патросе, кажучы:
бо вам належыць абяцанае і сынам вашым, ды ўсім тым, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, Бог наш».