І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.
ВЫСЛОЎІ 10:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дабраславенне Госпада робіць людзей багатымі; і не будзе дабаўлена ім ніякага цяжару. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дабраславенства ад ГОСПАДА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дабраславеньне Гасподняе - яно ўзбагачае і смутку з сабой ня прыносіць. |
І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.
што ані ніткі пражы, ані раменьчыка ад сандаляў, нічога не вазьму з усяго таго, што табе належыць, каб ты пасля не казаў: “Гэта я ўзбагаціў Абрама”,
І Госпад дабраславіў асаблівым чынам майго гаспадара, і быў ён узвялічаны. Ён даў яму авечак і валоў, срэбра і золата, паслугачоў і паслугачак, вярблюдаў і аслоў.
І вось, сеяў Ізаак у той зямлі, і сабраў у тым годзе стакротны плён, і дабраславіў яго Госпад.
І разбагацеў [той] чалавек, і ўсё ўзвялічваўся ды рос, аж пакуль не зрабіўся надзвычай вялікі.
І скажаш яму вось што: “Гэта кажа Госпад: “Ты забіў, а звыш таго і абрабаваў?” І пасля гэтага дадасі: “Гэта кажа Госпад: “На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны таксама лізаць тваю кроў”».
А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.
Ды сказаў Амазія чалавеку Божаму: «Дык што станецца са ста талентамі, якія я выдаў ваярам Ізраэля?» І чалавек Божы адказаў яму: «Госпад мае моц даць табе значна больш за гэта».
Эзэкія ж стаў вельмі багатым і слаўным; сабраў сабе вялікія скарбы срэбра, золата і каштоўнага каменя, духмянасцей, шчытоў ды ўсякага роду каштоўнасцей.
Нажыў сабе статкі і ў вялікай колькасці авечак і валоў, бо Бог даў яму вялікія багацці.
Не варта ўставаць вам на світанні і сядзець да позняй ночы, вам, што ясце хлеб [натужнай] працы, бо ўмілаваным Сваім Ён дае сон.
Спадчына, якую захопліваюць, спяшаючыся, урэшце рэшт будзе пазбаўлена дабраславення.
Спяшаецца ўзбагаціцца зайздрослівы чалавек, не ведае ён, што беднасць спасцігне яго.
Па дзесяці ж днях аблічча іх было лепшым і здаравейшым, чым у юнакоў, якія елі ежу царскую.
«Выводжу яго, — кажа Госпад Магуццяў, — і прыйдзе ў дом злодзея і ў дом клятвапарушальніка ў імя Маё лжыва, і пабудзе ў доме яго, і знішчыць дом, і дрэвы яго, ды камяні яго».
Вось таму прынёс я пяршыні пладоў зямлі, якую Ты даў мне, Госпадзе». І пакладзі іх перад абліччам Госпада, Бога твайго, і пакланіся Госпаду, Богу твайму.
І дасць табе Госпад дастатак ва ўсіх даброццях; і плод улонню твайму, і прыплод жывёле тваёй, плён зямлі тваёй, якою прысягнуў Госпад бацькам тваім, што дасць табе.
Усё, што залатое або срэбранае, і посуд з медзі і жалеза — гэта святыня для Госпада, памешчаная ў скарбоўнях Яго».