праглынём іх, як пекла: тых, што жывуць, і здаровых, як тых, што сыходзяць у магілу;
ВЫСЛОЎІ 1:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) знойдзем усякую каштоўную маёмасць, запоўнім дамы свае здабыткамі; Біблія (пераклад А.Бокуна) знойдзем усялякія каштоўнасьці, напоўнім дамы свае здабычаю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) набяром усякага каштоўнага дабра, напоўнім дамы нашыя здабычаю; |
праглынём іх, як пекла: тых, што жывуць, і здаровых, як тых, што сыходзяць у магілу;
Такі шлях у кожнага, хто імкнецца да нарабаванага: захоплівае яно душу таго, хто валодае ім.
І не ўмеюць яны чыніць справядлівасць, — кажа Госпад, — збіраюць гвалт і рабунак у палацах сваіх”.
Абвясціце ў палацах Асірыі і ў палацах зямлі Егіпецкай! Кажыце: “Збярыцеся на гарах Самарыі і пабачце многія шаленствы ў ёй і ўціскі пасярод яе”.
Леў шмат паразрываў для сваіх ільвянят і пазадушваў для львіц сваіх; ён запоўніў здабычаю пячоры свае і лежбішча сваё — нарабаваным.
Большай будзе слава дома гэтага новага, чым першага, — кажа Госпад Магуццяў, — і ў гэтым месцы дам Я супакой,” — кажа Госпад Магуццяў».
Ды сказаў ім: «Зважайце і высцерагайцеся ўсякай хцівасці, бо, калі хто і мае дастатак, яго жыццё не ў тым, што мае».