І пазнаў зноў Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, кажучы: «Даў мне Бог нашчадка іншага ў замену за Абэля, якога забіў Каін».
БЫЦЦЁ 5:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пражыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіўся ў яго сын, на вобраз і падабенства яго, і ён даў яму імя Сэт. Біблія (пераклад А.Бокуна) І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф. |
І пазнаў зноў Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, кажучы: «Даў мне Бог нашчадка іншага ў замену за Абэля, якога забіў Каін».
Мужчынам і жанчынай стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя «чалавек» тады, калі былі створаны.
Ці можа апраўдацца чалавек, які прыпадобніўся да Бога, або стацца чыстым той, хто нарадзіўся ад жанчыны?
І, адказваючы, Анёл сказаў Ёй: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Узвышняга агарне Цябе. Таму, што з Цябе народзіцца, Святое, назавецца Сынам Божым.
З гэтай прычыны, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет і праз грэх – смерць, гэтак і смерць перайшла на ўсіх людзей, бо ўсе людзі зграшылі.
Не кожнае цела тое самае цела, але адно ў людзей, іншае ў быдла, а яшчэ іншае ў птушак, ды іншае ў рыб.
Між імі і мы калісьці жылі ўсе ў пажадлівасцях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі мы па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя.