БЫЦЦЁ 44:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ледзь, аднак, выбраліся яны з горада і крыху прайшлі, Язэп, паклікаўшы аканома дому, сказаў яму: «Уставай, і дагані людзей, і, затрымаўшы, скажы: “Чаму адгадзілі вы ліхам за дабро? Чаму ўкралі ў мяне срэбраную чару? Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны выйшлі з гораду, не адыйшлі далёка, і Язэп сказаў загадчыку дому свайго: «Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: “Чаму вы адплацілі ліхам за дабро? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ недалёка адышліся яны ад горада, як Язэп сказаў правадыру дома свайго: ідзі, даганяй гэтых людзей і, як дагоніш, скажы ім: навошта вы заплацілі злом за дабро? |
наадварот, стараюцца і дзейнічаюць, каб нас выкінуць з уладання Твайго, якое Ты нам даручыў.
Адказаў ім Ісус: «Многа добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго, дык за які з гэтых учынкаў кідаеце ў Мяне камяні?»
Калі ж Давід скончыў гаварыць гэтыя словы Саўлу, Саўл сказаў: «Ці ж гэта твой голас, сын мой Давід?» І пачаў Саўл голасна плакаць.