І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
БЫЦЦЁ 4:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У Сэта нарадзіўся сын, якога той назваў Энос. Тады пачалі прызываць імя Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя ягонае Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У Сіфа таксама нарадзіўся сын, і ён даў яму імя: Энос; тады пачалі заклікаць імя Госпада. |
І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
І ён пабудаваў там ахвярнік, і, прызваўшы імя Госпада, паставіў палатку, а паслугачы Ізаака выкапалі там студню.
Заклікайце да імя вашага бога, і я буду заклікаць да імя Госпада; і той бог, які выслухае і спашле агонь, Той ёсць сапраўдны Бог!» Увесь народ адказаў: «Добрае гэта слова».
Той скажа: “Я — Госпадаў”, а другі назавецца імем Якуба. А гэты напіша сваёю рукой: “Госпадаў”; і запішацца імем Ізраэль.
Слухайце гэта, доме Якуба, якія называецеся імем Ізраэля і якія паходзіце з вытокаў Юды; вы, што прысягаеце ў імя Госпада і Бога Ізраэля прызываеце, ды не ў праўдзе і не ў справядлівасці.
Сталіся мы ад вякоў такімі, як калі Ты не валадарыў намі і калі не прызывалася імя Тваё над намі.
У тыя дні Юда будзе збаўлена і Ерузалім будзе жыць бяспечна. І вось імя, якім назаве яго: “Госпад — справядлівасць наша”.
І будзе: кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены, бо на гары Сіён і ў Ерузаліме будзе збаўленне, як сказаў Госпад, і сярод ухаваных — тыя, якіх Госпад паклікаў.
Тады бо дам народам чыстыя вусны, каб усе прызывалі імя Госпада ды служылі Яму адзінадушна.
І, калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію. І сталася ім, што цэлы год працавалі яны разам у царкве і навучалі вялікае мноства людзей, і ў Антыёхіі ўпершыню вучняў назвалі хрысціянамі.
Божай царкве, што ў Карынце, асвечаным у Ісусе Хрысце ды пакліканым святым разам з усімі, што прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў кожным месцы, у іх ды ў нас: