БЫЦЦЁ 39:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І той добра разумеў, што Госпад з ім, і ва ўсім, што ён рабіў, рука Яго ім кіравала. Біблія (пераклад А.Бокуна) I бачыў гаспадар ягоны, што ГОСПАД з ім, і ўсяму, што ён робіць, ГОСПАД дае посьпех у руках ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыў гаспадар ягоны, што Гасподзь зь ім, і што ўсяму, што ён робіць, Гасподзь у руках ягоных дае посьпех. |
У той час Абімэлех і Піколь, начальнік яго войска, сказалі Абрагаму: «Бог з табой ва ўсім, што ты робіш.
Дык тут, на гэтым месцы, прысягні на Бога, што ты ані адносна мяне, ані адносна маіх нашчадкаў бліжэйшых не зробіш благога, але адпаведна даверу, які я ўчыніў табе, учыніш мне і зямлі, у якой жывеш прыхаднем».
дзе аб’явіўся яму Госпад у тую самую ноч і сказаў: «Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Не бойся, бо Я з табой, Я буду дабраслаўляць цябе і размножу нашчадкаў тваіх дзеля паслугача Майго, Абрагама».
Яны адказалі: «Бачылі мы, што з табой Госпад, і таму сказалі: “Хай будзе паміж намі і табой прысяга, і мы ўвойдзем з табой у пагадненне,
Кажа яму Лабан: «О, каб я знайшоў ласку перад абліччам тваім! Я пераканаўся, што Госпад дабраславіў мяне дзеля цябе.
Не многа ты меў перад тым, як я прыбыў да цябе, а цяпер стала намнога больш, і дабраславіў цябе Госпад з прыходам маім. І вось, цяпер калі ж я паклапачуся нарэшце пра дом мой?»
І Госпад быў з ім, і ён быў чалавекам, якому добра вялося ва ўсім, і ён жыў у доме гаспадара свайго.
А Госпад быў з Язэпам і, пашкадаваўшы яго, даў яму ласку ў вачах начальніка вязніцы.
А начальнік вязніцы не сачыў ужо за тым, што ў яго руцэ было, бо Госпад быў з ім і кіраваў усімі яго справамі.
таму Госпад быў з ім, і ва ўсім, што ён рабіў, меў поспех. Узбунтаваўся ён таксама супраць цара асірыйцаў і не служыў яму.
бо тады зможаш ты дасягнуць поспеху, калі будзеш пільнаваць прыказанні і законы, якія даў Госпад Майсею для Ізраэля. Будзь мужным і дзейнічай адважна! Не бойся ды не перажывай.
З часам замацаваўся Саламон, сын Давіда, у царстве сваім, і Госпад, Бог яго, быў з ім ды ўзнёс яго высока.
І туліўся да Бога ў дні Захарыі, які гадаваў яго ў страху Божым; ды як доўга туліўся да Госпада, дапамагаў яму Бог.
І я ім даў адказ, кажучы: «Сам Бог Нябесны спрыяе нам, і мы, паслугачы Яго, возьмемся і адбудуем. А вы не маеце ані ўдзелу, ані права, ані памяці ў Ерузаліме».
І будзе ён, як дрэва паблізу цячэння вод, якое дае плод у свой час і лістота якога не вяне; і ўсё, што ён робіць, будзе ўдавацца яму.
Так кажа Госпад Магуццяў: “У тыя дні дзесяць чалавек з усіх мнагамоўных народаў моцна схопяцяцца за крысо юдэя, кажучы: “Пойдзем мы з вамі; бо мы, вось, пачулі, што з вамі Бог”».
Так хай свеціць святло ваша на віду ў людзей, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі ды хвалілі Айца вашага, Які ў небе.
Хай у першы дзень тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе, зберагаючы, тое, што яму даспадобы, каб не рабіліся зборы тады, як я прыбуду.
Госпад, Бог твой, дабраславіў цябе ў кожнай справе рук тваіх; ведае Ён шлях твой, і ў той час, як ты сорак гадоў праходзіў гэтую вялікую пустыню, прабываў з табой Госпад, Бог твой, і нічога табе не бракавала.
Ці не Я загадваю табе: “Будзь цвёрды і мужны, не палохайся і не бойся, бо з табою Госпад, Бог твой, ва ўсім, да чаго імкнешся”»?
Вось, дам табе з сінагогі шатана, з тых, якія сябе называюць юдэямі, а імі не ёсць, але падманваюць; вось, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, і даведаюцца, што Я ўзлюбіў цябе.
І ўбачыў Саўл, і зразумеў, што Госпад ёсць з Давідам, а Міхол, дачка Саўла, кахала яго.