БЫЦЦЁ 37:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось радавод Якуба. Язэп, калі меў семнаццаць гадоў, яшчэ юнаком пасвіў статак разам з братамі сваімі; і быў ён разам з сынамі Більгі і Зільпы, жонак бацькі свайго; і паведамляў ён бацьку благія чуткі пра іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось радавод Якуба. Язэп, маючы сямнаццаць гадоў, пасьвіў авечкі з братамі сваімі. І быў ён юнаком, разам з сынамі Більгі і сынамі Зільпы, жонак бацькі свайго. I прыносіў Язэп ліхія весткі пра іх да бацькі іхняга. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось жыцьцё Якава. Язэп, сямнаццаці гадоў, пасьвіў быдла разам з братамі сваімі, будучы хлапцом, з сынамі Валы і з сынамі Зэлфы, жонак бацькі свайго. І даводзіў Язэп благія пра іх чуткі да бацькі іхняга. |
Такое вось паходжанне неба і зямлі, калі былі яны створаны. У дзень, калі Госпад Бог стварыў зямлю і неба,
А Лія, чуючы, што перастала нараджаць, узяла паслугачку сваю, Зільпу, і дала яе за жонку Якубу.
І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
а меў ён трыццаць гадоў, калі стаў перад абліччам цара-фараона, і аб’ехаў ён усе правінцыі Егіпта.
Два гады, як пачаўся голад на зямлі, а яшчэ застаецца пяць гадоў, у якіх нельга будзе ані араць, ані жаць.
вы адкажаце: “Мы, паслугачы твае, — пастухі ад дзяцінства нашага і аж да цяперашняга часу, і мы, і бацькі нашы”. Гэта вось скажаце, каб маглі жыць у зямлі Гашэн, бо брыдзяцца ўсе егіпцяне пастухамі авечак».
Вось запіс радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў чалавека, зрабіў яго на падабенства Божае.
Вось такое паходжанне Ноя. Ной чалавек справядлівы і беззаганны быў у родзе сваім і хадзіў з Богам.
Вас свет не можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сведчу аб ім, што яго ўчынкі ліхія.
Бо тыя, што ў Хлоі, паведамілі мне пра вас, браты мае, што здараюцца між вамі спрэчкі.
Перад усім чую, што, калі сходзіцеся разам у царкве, бываюць у вас спрэчкі, і я крыху веру.
Ходзяць чуткі аб распуснасці ў вас, ды аб такой распуснасці, аб якой нават не чуваць і ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.