БЫЦЦЁ 30:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказала: «Даў мне Бог плату, бо я дала мужу свайму паслугачку сваю». І назвала яго імем Ісахар. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказала Лея: «Даў Бог плату маю за тое, што я дала нявольніцу маю мужу майму». I назвала імя ягонае Ісахар. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала Лія: Бог даў мне адплату за тое, што я аддала служанку маю мужу майму. І дала яму імя: Ісахар (што азначае: адплата). |
Сыны Ліі: першародны сын Якуба Рубэн, і Сімяон, і Леві, і Юда, і Ісахар, і Забулон.
Таксама з сыноў Ісахара, людзей адукаваных, якія ведаюць адпаведны час, што належыць рабіць Ізраэлю, дзвесце кіраўнікоў разам са сваімі братамі ў іх распараджэнні.
Пра Забулона сказаў: «Цешся, Забулон, у выхадзе тваім, а ты, Ісахар, у палатках тваіх!
з пакалення Сімяона дванаццаць тысяч, з пакалення Леві дванаццаць тысяч, з пакалення Ісахара дванаццаць тысяч,