Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 12:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Таксама з сыноў Ісахара, людзей адукаваных, якія ведаюць адпаведны час, што належыць рабіць Ізраэлю, дзвесце кіраўнікоў разам са сваімі братамі ў іх распараджэнні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 З сыноў Ісахара, тых, якія мелі разуменьне часу і ведалі, што мае рабіць Ізраіль, — дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія ішлі за словам іхнім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю, - іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга;

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 12:32
15 Крыжаваныя спасылкі  

Ісахар — асёл дужы, што ляжыць паміж загонаў.


З паловы пакалення Манасы — васемнаццаць тысяч; усе яны па імёнах сваіх былі вызначаны, каб ісці і паставіць Давіда царом.


І пры іх былі ўзброеныя да бою дружыны па радаводах родаў сваіх, трыццаць шэсць тысяч, наймужнейшыя людзі, бо мелі яны многа жонак і дзяцей.


запытаў у мудрацоў, якія ведалі даўнейшыя часы, бо справы цара разбіраліся перад усімі абазнанымі ў законе і судзе продкаў, —


Мудрасць разумнага — пазнанне свайго шляху, а неразумнасць бязглуздых — блуканне.


Чалавек мудры — моцны, а вучоны чалавек узмацняе моц [сваю].


Мудрасць робіць мудрага дужэйшым за дзесяць князёў горада.


Лепшая мудрасць, чым зброя ваенная, але адзін, калі ўчыніў грэх, шмат добрага знішчае.


І будзе трываласць у тваіх часах; багацце збаўлення — мудрасць і веды. Страх Божы ёсць найбольшы скарб Яго.


Голас Госпада прызывае горад — і той мудры, хто баіцца імя Твайго: «Слухайце, пакаленні і грамада горада!


А раніцай: “Сёння навальніца, бо неба пахмурнела”. Крывадушнікі, Выгляд неба вытлумачыць вы ўмееце, а знакаў часу не можаце.


Дзеля таго не будзьце неразважлівымі, але разумейце, што ёсць воля Госпада.


Прыгажосць яго — як першароднага быка, і рогі яго — рогі адзінарога, імі забадзе народы аж да канца зямлі. Такая шматлікасць Эфраіма, і такія тысячы Манасы».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы