БЫЦЦЁ 26:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, сеяў Ізаак у той зямлі, і сабраў у тым годзе стакротны плён, і дабраславіў яго Госпад. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сеяў Ісаак у зямлі той, і сабраў у той год стакротны ўраджай, і дабраславіў яго ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сеў Ісаак у зямлі той і меў у той год ячменю стакроць: так дабраславіў яго Гасподзь. |
І Госпад дабраславіў асаблівым чынам майго гаспадара, і быў ён узвялічаны. Ён даў яму авечак і валоў, срэбра і золата, паслугачоў і паслугачак, вярблюдаў і аслоў.
каб ты нам нічога не зрабіў благога, як і мы не кранулі цябе і нічога табе не зрабілі, апрача дабра, і ў супакоі адпусцілі цябе. Бо ты дабраславёны Госпадам”».
вандруй па ёй, а Я буду з табой і буду дабраслаўляць цябе. Бо табе і твайму патомству Я дам усю гэтую зямлю, выконваючы прысягу, якую даў твайму бацьку Абрагаму,
Не многа ты меў перад тым, як я прыбыў да цябе, а цяпер стала намнога больш, і дабраславіў цябе Госпад з прыходам маім. І вось, цяпер калі ж я паклапачуся нарэшце пра дом мой?»
І дабраславіў Госпад апошнія дні Ёва больш, чым папярэднія. І было ў яго чатырнаццаць тысяч авечак і шэсць тысяч вярблюдаў, тысяча пар валоў і тысяча асліц.
І будзе дастатак хлеба на зямлі, закалышацца ён на вяршынях гор; быццам Лібан, плод яго, і расквітнее [насельніцтва] гарадоў, быццам трава зямлі.
Дабраславенне Госпада робіць людзей багатымі; і не будзе дабаўлена ім ніякага цяжару.
Раніцаю сей сваё зерне, і да вечара хай не спыніцца твая рука, бо не ведаеш, што лепш атрымаецца: адно ці другое, а можа, аднолькава будуць добрымі.
але пасеў супакою будзе: вінаград дасць плод свой і зямля радзіць будзе, і ўсё гэта даю ў спадчыну рэшце гэтага народа.
У каго ж на добрай зямлі пасеяна, гэта той, хто слова слухае, і разумее, і прыносіць плод: адзін – у сто разоў, другі – у шэсцьдзясят, а іншы – у трыццаць».
Чацвёртае ж упала на добрую зямлю і дало плод: адно – сто, другое – шэсцьдзясят, а трэцяе – трыццаць.
Яшчэ іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод: узышло, і вырасла, і ўрадзіла: адно трыццаць, другое шэсцьдзясят, трэцяе сто».