ПСАЛТЫР 67 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Песня. 2 Хай злітуецца Бог над намі і падабраславіць нас; хай пралье святло аблічча Свайго над намі, 3 каб пазналі на зямлі шлях Твой, між усіх народаў — збаўленне Тваё. 4 Хай вызнаюць Цябе народы, Божа; хай вызнаюць Цябе народы ўсе. 5 Хай весяляцца і радуюцца народы, бо Ты судзіш народы ў справядлівасці і кіруеш людам на зямлі. 6 Хай вызнаюць Цябе народы, Божа, хай вызнаюць Цябе народы ўсе. 7 Зямля дала плод свой; хай дабраславіць нас Бог, Бог наш, 8 хай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)