Такія вось пакаленні Тэраха: Тэрах быў бацькам Абрама, Нахора і Арана, а Аран быў бацькам Лота.
БЫЦЦЁ 19:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Увечары, калі Лот сядзеў пры браме горада, прыбылі два анёлы ў Садом. Ён, калі ўбачыў іх, падняўся і пайшоў насустрач ім; і ўшанаваў іх, упаўшы на зямлю, Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі два анёлы ў Садом увечары, а Лот сядзеў у браме Садома. І ён убачыў, і пайшоў насустрач ім, і пакланіўся абліччам да зямлі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі тыя два анёлы ў Садому ўвечары, калі Лот сядзеў каля брамы Садомы. Лот убачыў і ўстаў, каб сустрэць іх, і пакланіўся тварам да зямлі |
Такія вось пакаленні Тэраха: Тэрах быў бацькам Абрама, Нахора і Арана, а Аран быў бацькам Лота.
І абжыўся Абрам у зямлі Ханаан; Лот жа апынуўся ў гарадах, што былі каля Ярдана, і рассунуў палаткі аж да Садома.
Калі ж тыя людзі падняліся адтуль, то накіравалі вочы свае на Садом, а Абрагам ішоў разам, праводзячы іх.
І павярнулі людзі адтуль, і накіраваліся ў Садом. А Абрагам усё стаяў перад Госпадам.
і сказаў: «Малю, валадары мае, збочце ў дом паслугача вашага і пераначуйце. Памыйце ногі вашы і раніцай выберацеся ў дарогу вашу». Яны адказалі: «Не трэба, мы пераначуем на двары».
Не забывайцеся пра гасціннасць, бо дзякуючы ёй некаторыя, не ведаючы, анёлам аказалі гасціннасць.
А Баоз пайшоў да брамы і сеў там. І калі ўбачыў, што міма праходзіць сваяк, аб якім гаварыў, сказаў яму, паклікаўшы яго па імю: «Падыдзі сюды на хвіліну і сядзь тут». Той падышоў і сеў.