Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 19:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І прыйшлі два анёлы ў Садом увечары, а Лот сядзеў у браме Садома. І ён убачыў, і пайшоў насустрач ім, і пакланіўся абліччам да зямлі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І прыйшлі тыя два анёлы ў Садому ўвечары, калі Лот сядзеў каля брамы Садомы. Лот убачыў і ўстаў, каб сустрэць іх, і пакланіўся тварам да зямлі

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Увечары, калі Лот сядзеў пры браме горада, прыбылі два анёлы ў Садом. Ён, калі ўбачыў іх, падняўся і пайшоў насустрач ім; і ўшанаваў іх, упаўшы на зямлю,

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 19:1
15 Крыжаваныя спасылкі  

І павярнуліся тыя мужы, і пайшлі ў Садом, а Абрагам яшчэ стаяў перад абліччам ГОСПАДА.


Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў.


На двары не заставаўся прыхадзень, брама мая была адкрытая для падарожнікаў.


Падобна як было ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, продалі, садзілі, будавалі,


І вось радавод Тэраха. Тэрах нарадзіў Абрама, Нахора і Арана, а Аран нарадзіў Лота.


І падняліся адтуль тыя мужы, і скіравалі аблічча Сваё да Садому, а Абрагам пайшоў з Імі, праводзячы Іх.


і сказаў: «Вось, прашу, гаспадары мае, зьвярніце ў дом слугі вашага і пераначуйце, і памыйце ногі свае, а раніцаю ўстанеце і пойдзеце ў дарогу сваю». А яны сказалі: «Не, бо мы будзем начаваць на вуліцы».


І выцягнулі мужы тыя рукі свае, і ўцягнулі Лота да сябе ў дом, і замкнулі дзьверы.


І зрабіў я зрэбніцу вопраткай маёй, і стаўся для іх прыповесьцю.


Абрам жыў у зямлі Ханаан, а Лот жыў у гарадах той ваколіцы і паставіў намёты аж да Садому.


I пакланіўся Абрагам перад народам зямлі,


I адвёў іх Язэп ад каленяў ягоных, і пакланіўся яму абліччам сваім да зямлі.


І ўзьняўся Боаз да брамы, і сеў там, і вось, сваяк-абаронца, пра якога казаў Боаз, ідзе. І кажа [Боаз]: «Чалавеча, падыйдзі і сядзь тут». І той падыйшоў, і сеў.


Калі я выходзіў да брамы гораду, і на плошчы ставіў сядзеньне маё,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы