а з Абрамам добра абышліся дзеля яе; былі ў яго авечкі, і валы, і аслы, і нявольнікі і нявольніцы, і асліцы, і вярблюды.
БЫЦЦЁ 14:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пачуў Абрам, што яго брат Лот у палоне, сабраў сярод паслугачоў сваіх трыста васемнаццаць найбольш спраўных мужчын і пусціўся ў пагоню аж пад Дан. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў Абрам, што ўзяты ў палон брат ягоны, і ўзброіў трыста васямнаццаць спраўных [слугаў] сваіх, народжаных у доме яго, і рушыў у пагоню аж пад Дан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абрам, пачуўшы, што родзіч ягоны ўзяты ў палон, узброіў рабоў сваіх, народжаных у доме ягоным, трыста васямнаццаць, і гнаў супастатаў да Дана; |
а з Абрамам добра абышліся дзеля яе; былі ў яго авечкі, і валы, і аслы, і нявольнікі і нявольніцы, і асліцы, і вярблюды.
І забраў Абрам сваю жонку Сараі, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасць, якую яны набылі, таксама паслугачоў, якіх набылі ў Харане, ды выйшлі, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Потым прыбылі яны ў зямлю Ханаан.
Дык сказаў Абрам Лоту: «Прашу, каб не было сваркі між мной і табой і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, браты ж мы!
І вярнуў ён усю маёмасць, а таксама брата свайго Лота з яго маёмасцю, жанчын і народ.
І дадаў Абрам: «Вось жа, не даў Ты мне нашчадка, дык вось, у доме маім паслугач будзе маім спадкаемцам».
У восьмы дзень ад нараджэння хай будзе абрэзана ў вас дзіця: кожны мужчына ў пакаленнях вашых, як народжаны ў вашым доме, так і куплены кожны чужынец, які не з вашага роду.
Дык узяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх ураджэнцаў дому свайго, і ўсіх купленых, і ўсіх мужчын з ліку ўсіх людзей дому свайго, і яшчэ таго самага дня абрэзаў крайнюю плоць іх, як загадаў яму Бог.
а разам з імі былі абрэзаны ўсе мужчыны дому яго, — як народжаныя ў яго доме, так і купленыя, з чужынцаў.
Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».
«Паслухай нас, гаспадару, ты ў нас князь Божы; дык пахавай сваю памерлую ў найлепшай з магіл нашых. Ніхто з нас табе не забароніць, каб ты пахаваў сваю памерлую ў яго магіле».
І паслухаў Бэнадад цара Асу, і паслаў кіраўнікоў войскаў сваіх у гарады Ізраэля, і захапілі яны Агіён, і Дан, і Абэл-Бэт-Мааху, і ўвесь Кінэрэт з усёю зямлёю Нэфталі.
Набыў я нявольнікаў і нявольніц і меў прыслужнікаў мноства, меў шмат жывёлы і вялікія статкі авечак, большыя за ўсе, што былі ў Ерузаліме да мяне.
і, сабраўшы ўсіх людзей, пайшлі яны ваяваць з Ізмаэлем, сынам Натаніі. І сустрэлі яны яго пры вялікіх водах у Габаоне.
Дык Майсей з раўніны Мааба ўзышоў на гару Нэба, на вяршыню Пісгі насупраць Ерыхона. І паказаў яму Госпад усю зямлю Галаад аж да Дана,
Дзеткі, ужо апошні час; і як вы чулі, што антыхрыст надыходзіць, і ў гэты час з’явілася многа антыхрыстаў; з гэтага пазнаём, што ўжо апошні час.
назваўшы горад гэты Дан, ад імя Дана, бацькі свайго, народжанага Ізраэлем; раней гэты горад называўся Лаіс.
І выйшлі ўсе сыны Ізраэля, і, як адзін чалавек, сабраліся аднолькава ад Дана да Бээр-Сэбы і з зямлі Галаад да Госпада ў Міцпу.
І ніхто з іх не загінуў, ад найменшага да найбольшага, ані сыны, ані дочкі, і ўсё, што тыя нарабавалі, усё забраў Давід назад.