У дні Фацэя, цара Ізраэля, прыйшоў Тэглатпаласар, цар Асура, і ўзяў ён Агіён, і Абэл-Бэт-Мааху, і Яноэ, і Кадэс, і Асор, і Галаад, і Галілею, усю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асур.
АМОСА 5:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) упала і не мае сілы падняцца дзяўчына Ізраэля; кінута на зямлю сваю, няма, хто б яе падняў. Біблія (пераклад А.Бокуна) “Упала, больш ня ўстане дзяўчына Ізраіля. Яна кінутая на зямлю сваю, няма каму падняць яе”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Упала, не ўстае болей дзева Ізраілева! павалена на зямлі сваёй, і няма каму падняць яе. |
У дні Фацэя, цара Ізраэля, прыйшоў Тэглатпаласар, цар Асура, і ўзяў ён Агіён, і Абэл-Бэт-Мааху, і Яноэ, і Кадэс, і Асор, і Галаад, і Галілею, усю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асур.
І занядбалі яны ўсе прыказанні Госпада, Бога свайго, і зрабілі сабе двух літых цяльцоў, і слуп, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,
«Падрыхтуйце сыноў яго на зарэзанне праз злачыннасць іх бацькоў; хай не падымуцца, каб не ўспадкаемілі зямлю ды не напоўнілі сусвету людскога».
пахіснецца моцна зямля, як п’яны, ды, як палатка, закалышацца, ды зацяжарыць на ёй няпраўда яе, і абрынецца яна, і не ўзрушыцца, каб падняцца.
Бо ўпаў Ерузалім і Юда ў заняпад прыйшоў, бо словы іх і задумы іх — супраць Госпада, а таму правакуюць яны вочы велічнасці Яго.
гэта вось слова, якое сказаў Госпад наконт яго: “Брыдзіцца табою, кпіць з цябе дзева, дачка Сіёна: за табою ківае галавой дачка Ерузаліма.
Які вывеў калясніцу і каня, дружыну і асілка; усе разам паляглі і не падняліся, былі сцёртыя і, як кнот, патушаныя:
І ты скажаш ім гэтае слова: “Хай вочы мае выліваюць слёзы ноччу і днём без перапынку, бо вялікай пакутай спакутавана дзяўчына, дачка майго народа, няшчасце дужа вялікае.
Таму вось што кажа Госпад: «Спытайце ў народаў: ці хто чуў пра такія жахі, якія ўчыніла без меры дзяўчына Ізраэля?
Кажуць яны дрэву: “Ты бацька мой”, і каменю: “Ты мяне нарадзіў”. Павярнуліся да Мяне спінаю, а не тварам, але ў час гора свайго просяць: “Падыміся і вызвалі нас!”
Я зноў адбудую цябе, і будзеш ты адбудаваная, дзева Ізраэля. Ты зноў аздобішся бубнамі сваімі і выйдзеш у карагодзе вясёлым.
Разбурэнне за разбурэннем прызываецца, бо спустошана ўся зямля, раптам спустошаны мае палаткі, у момант — мае шаты.
І спатыкнецца пыха, і ўпадзе, і не будзе каму яе падняць, і запалю Я агонь па яго гарадах, і ён праглыне ўсё навакол”.
і скажы: “Хай так патоне Бабілон і хай не падымецца дзеля таго няшчасця, якое Я на яго наводжу, і ён будзе зруйнаваны”». Дасюль словы Ярэміі.
І ты скажаш ім: гэта кажа Госпад: “Ці ж не падымецца той, хто падае? Або ці не вернецца той, хто адвярнуўся?
Бо смерць прабралася праз нашы вокны, увайшла ў дамы нашы, каб знішчыць дзяцей на вуліцах, і юнакоў — на плошчах.
Ці не маю Я іх караць за гэта, — кажа Госпад, — ці народу такому, як гэты, не адпомсціць душа Мая?»
Каму прымяркую цябе або з кім параўнаю цябе, дачка Ерузаліма? Да каго прыпадобню цябе, каб пацешыць цябе, дзяўчына, дачка Сіёна? Вялікай бо ёсць, як мора, загуба твая; хто цябе вылечыць?
Самарыя будзе пакарана, бо бунтавалася супраць Бога свайго: будуць гінуць ад меча, малыя іх пабіты, і цяжарныя будуць пасечаны.
Па двух днях верне нам жыццё, а трэцяга дня — падыме нас, і будзем жыць у прысутнасці Яго.
Тыя, што прысягаюць на віну Самарыі і кажуць: “Жыве Бог твой, Дан!” і “Жыве шлях Бээр-Сэбы!” — падуць і болей не паўстануць».
У той дзень Я адбудую палатку Давіда, якая ўпала, запраўлю трэшчыны ў ёй, і тое, што развалена, — аднаўлю ды адбудую яе, як у ранейшыя дні,