Калі на зямлі з’явяцца голад, або пошасць, або ржа, або жаўтуха, або саранча ці бяскрылая саранча, або калі вораг ударыць па ім, асаджаючы брамы яго, або калі прыйдзе якая кара ці хвароба,
АМОСА 4:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Я караў вас пякучым ветрам і залатухай; многа вашых садоў і вінаграднікаў вашых, дрэвы фігавыя вашы і аліўкі вашы з’ела саранча; але вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я біў вас іржою і цьвільлю; мноства садоў вашых, і вінаграднікаў вашых, і дрэваў фігавых вашых, і дрэваў аліўкавых вашых пажэрлі вусені, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я пакараю вас іржою і блякласьцю хлеба; мноства садоў вашых і вінаграднікаў вашых, і смакоўніц вашых і масьлін вашых пажыраў вусень, - і пры ўсім тым вы не зьвярнуліся да Мяне, кажа Гасподзь. |
Калі на зямлі з’явяцца голад, або пошасць, або ржа, або жаўтуха, або саранча ці бяскрылая саранча, або калі вораг ударыць па ім, асаджаючы брамы яго, або калі прыйдзе якая кара ці хвароба,
Калі ўзнікне голад, і пошасць на зямлі, іржа і засуха, і саранча, і чэрві ды ворагі, знішчыўшы ваколіцы, асадзяць яе брамы, і ўсякая хвароба і немач будуць прыціскаць,
Дзе вас яшчэ ўдарыць, калі множыце злачынствы? Уся галава хворая, і ўсё сэрца млоснае;
«Вось жа, вы ўсе, што распальваеце агонь, узброены стрэламі, ходзіце ў святле агню свайго і са стрэламі, якія запальваеце. З рукі Маёй зрабілася гэта вам, будзеце качацца ў болях.
сірыйцаў ад усходу, а філістынцаў з захаду, якія жэрлі Ізраэль поўнай пашчай. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго і рука Яго ўсё яшчэ выцягнута.
“Але і пасля ўсяго гэтага не навярнулася да Мяне здрадлівая сястра яе, Юда, усім сэрцам сваім, але толькі падманна”», — кажа Госпад.
Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.
Што засталося пасля вусеняў — з’ела саранча, што засталося пасля саранчы — з’елі чэрві, а што засталося пасля чарвей — з’елі жукі.
Спустошыў ён вінаграднік мой, а фігавае дрэва маё на кавалкі паламаў; абдзёр яго дашчэнту і пакінуў, так што толькі галіны яго бялеюць.
«І Я ўзнагароджу вас за тыя гады, у якія нішчыла вас саранча, вусені, чэрві і жукі — вялікае войска Маё, якое Я паслаў на вас.
“За гэта і Я даў вам галечу зубоў па ўсіх гарадах вашых ды нястачу хлеба па ўсіх месцах вашых; а вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад.
Тады ўцякалі два, тры гарады ў адзін горад, каб там напіцца вады, але не заспакоілі смагі; але вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад.
Хоць бы дрэва фігавае не расцвіло, і вінаграднікі не далі плоду, і падмануў плод аліўкавых дрэў, ды палі не далі ежы; хоць бы знікла ў аўчарні жывёла, і быдла ў хлявах,
«Гэта Я гарачым ветрам, і засухай, і градам пакараў вас і ўсю працу рук вашых, і не знайшоўся ні адзін з вас, хто б навярнуўся да Мяне, — кажа Госпад.
І ці дзеля вас Я не пакараю палявога шкодніка, і ці будзе ён нішчыць плады зямлі, і ці будзе ў вас бясплодным вінаград ў полі, — кажа Госпад Магуццяў. —
Дакранецца да цябе Госпад сухотамі і гарачкаю, трасцай, спякотаю, засухаю, палючым ветрам, іржою, і яны будуць пераследаваць цябе, пакуль ты не загінеш.