АБАКУМА 2:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад жа ў Сваёй святыні святой; хай маўчыць перад Ім уся зямля. Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД — у сьвятыні сьвятасьці Сваёй. Няхай маўчыць перад Ім уся зямля! Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Гасподзь - у сьвятым храме сваім: хай маўчыць уся зямля перад абліччам Яго! |
Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
«Хай маўчаць астравы перада Мною, няхай народы адновяць сілы; хай прыходзяць і тады гавораць, паспяшым разам да суда!»
У год, у якім памёр цар Озія, бачыў я Госпада, Які сядзеў на высокім і паднятым пасадзе, а фрэнзлі Яго шатаў запаўнялі святыню.
Гэта кажа Госпад: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне, — кажа Госпад, або якое месца для супачынку Майго?
Голас крыку з горада, голас са святыні, голас Госпада, Які дае адплату непрыяцелям Сваім.
Ты кінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і вір акружыў мяне; усе цячэнні Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі нада мной.
Да падвалін гор я сышоў, зямныя запоры закрылі мяне навекі, але Ты, Госпадзе, Божа мой, вывеў з бездані жыццё маё.
Слухайце, усе народы, і зважай, зямля і ўсё, што напаўняе яе; хай будзе Госпад Бог сведкам для вас, Госпад з палаца Свайго святога!
Змоўкніце перад абліччам Госпада Бога, бо блізка дзень Госпада; бо Госпад прыгатаваў ахвяру, асвяціў Сваіх пакліканых.
Хай замаўчыць усякі чалавек перад абліччам Госпада, бо паўстаў Ён са святога Свайго жытла.