Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 41:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 «Хай маўчаць астравы перада Мною, няхай народы адновяць сілы; хай прыходзяць і тады гавораць, паспяшым разам да суда!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Маўчыце перада Мною, астравы! Няхай народы адновяць сілы свае. Няхай наблізяцца і прамовяць: «Станем разам на суд!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Змоўкніце перада Мною, выспы, і народы хай абновяць сваю сілу; няхай яны наблізяцца і скажуць: «станьма разам на суд».

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 41:1
22 Крыжаваныя спасылкі  

Перапаяшы, як мужчына, сцёгны свае, і Я буду пытацца ў цябе, і ты тлумач Мне.


Ён спыняе войны аж па край зямлі. Ён трэ лукі і ламае зброю, а шчыты паліць агнём.


Тады прыходзьце і давайце спрачацца па справядлівасці, — кажа Госпад. — Хоць бы грахі вашы былі, як пурпур — як снег, пабялеюць; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, — стануцца белымі, як воўна.


І будзе ў той дзень: ізноў выцягне Госпад руку Сваю, каб завалодаць рэштаю народа Свайго, якая застанецца з Асірыі і Егіпта, з Патроса і Куша, з Элама і з Сэнаара, з Эмата ды з астравоў на моры.


Прыступіце, народы, каб паслухаць! І вы, людзі, зважце! Няхай слухае зямля ды ўсё, што яе запаўняе, сусвет і ўсё, што ў ім расце!


Тыя ж, што даверыліся Госпаду, адновяць сілу, атрымаюць, як арлы, крылы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не саслабеюць.


Убачылі астравы і спалохаліся, канцы свету аслупянелі, наблізіліся і адышлі.


Дай Мне прыпомніць, судзіць будзем разам, расказвай, каб апраўдацца.


Хай усе народы збяруцца разам і аб’яднаюцца плямёны: хто з іх абвесціць гэта і папярэднія дзеі дасць нам пачуць? Хай дадуць сведкаў сваіх, і хай апраўдваюцца, і хай слухаюць і кажуць: «Гэта праўда!»


Ідзіце да Мяне і паслухайце вось што: не ў скрытасці гаварыў Я ад пачатку, з таго часу, як гэта споўнілася, Я быў там; а цяпер паслаў Мяне Госпад Бог разам з Духам Сваім».


«Астравы, паслухайце мяне, далёкія народы, зважце. Госпад паклікаў мяне з улоння, з жывата маці маёй успомніў імя маё.


Побач ёсць Той, Які мяне апраўдае, і хто запярэчыць мне? Станьма разам! Хто супраць мяне? Хай падыдзе да мяне!


Госпад жа ў Сваёй святыні святой; хай маўчыць перад Ім уся зямля.


Хай замаўчыць усякі чалавек перад абліччам Госпада, бо паўстаў Ён са святога Свайго жытла.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы