і кажа: «Дай мне гэтай чырвонай стравы, бо я надта стомлены». Дзеля гэтай прычыны дадзена яму імя Эдом.
АЎДЗЕЯ 1:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бачанне Абдыі. Вось што кажа Госпад Бог пра Эдом. Пачулі мы вестку ад Госпада, і пасланец выпраўлены народам: «Паўстаньце! Пойдзем супраць яго вайною! Біблія (пераклад А.Бокуна) Відзеж Абадыі. Гэтак сказаў Госпад ГОСПАД да Эдому. Вестку мы пачулі ад ГОСПАДА, і пасол між народаў пасланы: «Устаньце, і станьма на вайну супраць яго!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уява Аўдзею. Так кажа Гасподзь Бог пра Эдома: вестку пачулі мы ад Госпада, і пасол пасланы абвясьціць народам: «уставайце, і пойдзем супраць яго вайною!» |
і кажа: «Дай мне гэтай чырвонай стравы, бо я надта стомлены». Дзеля гэтай прычыны дадзена яму імя Эдом.
Нагадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дні Ерузаліма; яны гаварылі: «Спусташыце, спусташыце яго аж да падмурка».
Прадказанне для Эдома. Нехта крычыць да мяне з Сэіра: «Вартаўніку, якая гадзіна ночы? Вартаўніку, якая гадзіна ночы?»
Вартаўнік адказаў: «Прыходзіць раніцца, але таксама і ноч. Калі пытаецеся, то пытайцеся, навярніцеся, прыходзьце!»
Дык узяў я келіх з рукі Госпада і даў піць усім народам, да якіх паслаў мяне Госпад:
Хай не млее сэрца ваша, і не бойцеся весткі, якую пачуеце на зямлі, бо ў адзін год прыйдзе вестка, а другая — у другі год, а на зямлі — гвалт, і валадар на валадара.
Егіпет пойдзе на спусташэнне, і Эдом станецца бязлюднай пустыняй, таму што ліха чынілі адносна сыноў Юды і пралівалі кроў бязвінную ў зямлі іх.
Пойдзе бо перад імі правадыр; разбураць яны і пройдуць праз браму, выйдуць праз яе. І пойдзе цар іх перад імі, і Госпад на чале іх».
Пачуеце вы пра войны і чуткі пра войны; глядзіце, каб не напалохаліся, бо так належыць быць, але гэта яшчэ не канец.
А калі пачуеце вы пра войны і чуткі пра войны, не трывожцеся, бо так павінна быць, але гэта яшчэ не канец.