Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 3:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і, як толькі святары, якія нясуць у водах Ярдана каўчэг Госпада, Бога ўсёй зямлі, пакінуць сляды ног сваіх, воды, якія цякуць унізе, сыйдуць, а тыя, што цякуць з гор, стануць адзінаю сцяною».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Як толькі стопы ног сьвятароў, што нясуць Каўчэг ГОСПАДА, Госпада ўсёй зямлі, будуць у водах Ярдану, воды разьдзеляцца, і тыя, што ця­куць з гор, стануць сьцяною».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І як толькі ступакі ног сьвятароў, што нясуць каўчэг Госпада, Уладара ўсёй зямлі, ступяць у ваду Ярдана, вада Ярданская высахне, а вада, якая цячэ зьверху, спыніцца сьцяною.

Глядзіце раздзел



ІСУСА 3:13
13 Крыжаваныя спасылкі  

Твая, Госпадзе, веліч і магутнасць, слава, хвала і хараство. Усё бо, што ў небе і што на зямлі, — Тваё ёсць. Тваё, Госпадзе, валадарства, і Ты, як Галава, узносішся над усім.


Быццам у мяшок, збірае Ён воды марскія, у скарбніцах складае бяздонні.


Ты прабіў крыніцы і ручаі; Ты высушыў велічныя рэкі.


Рассек Ён мора і правёў іх, і паставіў воды, быццам у бурдзюку.


І ў подыху абурэння Твайго сабраліся воды; і паўстала, як сцяна, цякучая хваля, і на сярэдзіне мора застылі бездані.


Бо Хто стварыў цябе, будзе жаніхом тваім, імя Яго — Госпад Магуццяў, Адкупіцель твой — Святы Ізраэлеў! Называюць Яго Богам усяе зямлі.


Адкрыў дарогу ў моры коням Сваім, праз балота водаў многіх.


І ён сказаў: «Гэта два намашчэнцы, якія служаць Валадару ўсёй зямлі».


вось, каўчэг запавету Госпада ўсёй зямлі пяройдзе перад вамі праз Ярдан.


вы адкажаце ім: “Воды Ярдана сышлі перад каўчэгам запавету Госпада, калі ён перапраўляўся праз яго; дзеля таго пакладзены камяні гэтыя як памятка сынам Ізраэля аж навечна”».