ІСУСА 23:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) не сябруйце з народамі, якія між вас пражываюць, і не прысягайце ў імя багоў іх, і не служыце ім, і не пакланяйцеся ім; Біблія (пераклад А.Бокуна) І не сябруйце з тымі народамі, якія між вамі засталіся, і ня ўзгадвайце імёны багоў іхніх, і не прысягайце імі, і не служыце ім, і не пакланяйцеся ім, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня зносьцеся з гэтымі народамі, якія засталіся сярод вас, ня ўзгадвайце імёнаў божышчаў іхніх, не прысягайце і ня служэце ім і не пакланяйцеся ім, |
Адно толькі хай прабачыць Госпад паслугачу твайму: калі гаспадар мой уваходзіць у храм Рэмона, каб пакланіцца там, і калі апіраецца ён на маё плячо, я таксама мушу пакланіцца ў храме Рэмона, калі ён будзе пакланяцца ў тым жа месцы. Хай даруе Госпад мне, паслугачу твайму, гэта».
А калі адвернецеся ад Мяне ды адкінеце Мае пастановы і прыказанні Мае, якія вам даручыў, і, адышоўшы, будзеце пакланяцца чужым багам ды ім служыць, —
Памнажаюцца смуткі тых, якія спяшаюцца ўслед за чужымі багамі. Не буду складаць ім ахвяры крывавай і не назаву іх імёнаў вуснамі маімі.
Не пакланяйся ім і не служы, бо Я — Госпад, Бог твой, Бог руплівы апякун, Які карае правіннасць бацькоў на дзецях да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, хто Мяне ненавідзіць,
Усё, што Я сказаў вам, споўніце, і імя чужых багоў не прызывайце, і хай не чуецца яно ў вуснах тваіх.
Не будуць яны жыць у зямлі тваёй, каб не ўвесці вас у грэх адносна Мяне, калі будзеце служыць іх багам; бо, канешне, будзе табе гэта на згаршэнне».
І будзе: калі вывучаць яны дасканала шляхі народа Майго, каб прысягнулі імем Маім: “Жыве Госпад!”, як навучылі яны народ Мой прысягаць Баалам, то будуць будавацца сярод народа Майго.
«Дзеля чаго змагу быць да цябе літасцівы? Дзеці твае пакінулі Мяне ды прысягнулі тым, якія не ёсць багамі. Насыціў Я іх, а яны чужаложылі, грамадою сцякаліся ў дом распусніцы.
і тых, якія пакланяюцца войску нябеснаму на дахах, і тых, якія схіляюцца і прысягаюць Госпадам і прысягаюць Мількомам,
Нэба, Баал-Мэон, змяніўшы іх назвы, а таксама Сабаму, даючы назвы гарадам, якія адбудавалі.
Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам як церні ў вачах вашых і як калючкі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражывання вашага;
Бо калі вы пажадаеце адысці ад вернага шляху, як тыя народы, што засталіся сярод вас, і сябраваць, і змешвацца праз шлюбы з імі,