І заспявалі гімны і падзякі Госпаду: «Бо добры Ён, бо вечная міласэрнасць Яго для Ізраэля». Таксама ўвесь народ голасна ўсклікаў, славячы Госпада дзеля закладкі падмуркаў святыні Госпадавай.
ІСАІ 6:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсклікаў адзін да аднаго, і гаварыў: «Святы, святы, святы Госпад, Бог Усемагутны, — уся зямля поўная славы Тваёй!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсклікалі яны адзін да аднаго, і казалі: «Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ГОСПАД Магуцьцяў, уся зямля поўная славы Ягонай!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І клікалі адзін аднаму і казалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Гасподзь Саваоф! уся зямля поўная славы Ягонай! |
І заспявалі гімны і падзякі Госпаду: «Бо добры Ён, бо вечная міласэрнасць Яго для Ізраэля». Таксама ўвесь народ голасна ўсклікаў, славячы Госпада дзеля закладкі падмуркаў святыні Госпадавай.
І дабраславёнае імя велічнасці Яго навечна; і напоўніцца велічнасцю Яго ўся зямля. Хай будзе так, хай будзе!
Госпадзе, Госпад наш, якое ж дзівоснае імя Тваё па ўсёй зямлі, бо слава Твая ўзнялася вышэй нябёсаў.
Узвышайце Госпада Бога нашага і пакланіцеся святой гары Яго, бо святы Госпад Бог наш.
Хто сярод багоў падобны Табе, Госпадзе? Хто падобны Табе, хто слаўны святасцю, страшны і праслаўлены, творца цудаў?
З канцоў зямлі чулі мы хвалебныя спевы: «Слава Справядліваму!» Але я сказаў: «Таямніца мая ў мяне, таямніца мая ў мяне. Гора мне!» Крывадушнікі крывадушнічаюць, і крывадушнічаюць крывадушнасцю крывадушнікаў.
І аб’явіцца ласка Госпада, ды таксама ўбачыць кожнае цела, што сказалі вусны Госпада».
Бо Хто стварыў цябе, будзе жаніхом тваім, імя Яго — Госпад Магуццяў, Адкупіцель твой — Святы Ізраэлеў! Называюць Яго Богам усяе зямлі.
і вось, слава Бога Ізраэля прыходзіла з усходу, і голас Яго — быццам гук многіх водаў, і зямля свяцілася ад Яго велічы.
І завёў мяне ў напрамку паўночнай брамы да пярэдняга боку дома, і я глянуў, і вось, слава Госпада напоўніла дом Госпада, і я ўпаў на твар мой.
І Госпад будзе валадаром над усёй зямлёй: у той дзень Госпад адзіны будзе і адзінае будзе імя Яго.
прасветленыя вочы розуму вашага, каб вы ведалі, якая ёсць надзея Яго паклікання ды якія багацці славы спадчыны Яго для святых,