і дадасцё: “І ён, паслугач твой Якуб, ідзе дарогаю за намі”». І сказаў ён: «Улагоджу яго дарамі, якія мне папярэднічаюць, а потым убачу аблічча яго; можа, будзе ласкавы да мяне».
ІСАІ 36:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не слухайце Эзэкію, бо так кажа цар асірыйцаў: “Заключыце са мною пагадненне і выйдзіце да мяне; і будзеце есці кожны з свайго вінаградніку і кожны з свайго дрэва фігавага, ды будзеце піць ваду кожны з сваёй студні, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня слухайце Эзэкіі, бо так кажа валадар Асірыі: “Заключыце са мною мір і выйдзіце да мяне, і будзеце есьці кожны [плады] вінаградніку свайго і дрэва фігавага свайго, і будзеце піць ваду, кожны са студні сваёй, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня слухайце Эзэкіі, бо так кажа цар Асірыйскі: замірэцеся са мною і выйдзіце да мяне, і хай кожны есьць плады вінаграднай лазы сваёй і смакоўніцы сваёй, і хай кожны п'е ваду з свайго калодзежа, |
і дадасцё: “І ён, паслугач твой Якуб, ідзе дарогаю за намі”». І сказаў ён: «Улагоджу яго дарамі, якія мне папярэднічаюць, а потым убачу аблічча яго; можа, будзе ласкавы да мяне».
Прымі ж, прашу, дабраславенне, якое прыбыло да цябе, бо Бог міласцівы для мяне, маю ўсё». І так заахвочваў яго, што той прыняў
і паставіў Давід гарнізоны ў Араме Дамаска; і Арам быў падпарадкаваны Давіду і прыносіў яму даніну. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
І Юдэя і Ізраэль жылі без усякага страху, кожны пад вінаградам сваім і пад дрэвам фігавым сваім ад Дана да Бээр-Сэбы ва ўсе дні Саламона.
Не слухайце Эзэкіі!” Бо кажа цар асірыйцаў: “Прымірыцеся са мною і выходзьце да мяне; і кожны будзе есці з вінаградніку свайго і з фігавага дрэва свайго, і будзеце піць ваду з крыніц вашых,
І вярнуўся ён да чалавека Божага, прыйшоў з усёй сваёй дружынай, і стаў перад ім і сказаў: «Пераканаўся я, што на ўсёй зямлі няма Бога, толькі ў Ізраэля! Дык цяпер, прашу, прымі дар удзячнасці ад паслугача свайго».
Хто сцеражэ дрэва фігавае — будзе есці плады яго, а хто вартаўнік гаспадара свайго — праславіцца.
пакуль не прыйду і не забяру вас у зямлю такую ж, як і ваша зямля, зямлю збожжа і віна, зямлю хлеба і вінаграднікаў”.
І кожны будзе сядзець пад сваім вінаградам і пад сваім дрэвам фігавым, і не будзе ніхто страшыць іх; бо гэта сказалі вусны Госпада Магуццяў.
У той дзень — прадказанне Госпада Магуццяў, — пакліча сябар сябра свайго ў засень вінаграду і фігавага дрэва”.
Дык вось, палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся пра абяцанае вамі дабраславенства, каб было яно прыгатавана так, як дабраславенства, а не як прымус.
І адказалі яму старэйшыны Явіса: «Дай нам сем дзён, каб мы маглі разаслаць пасланцоў ва ўсе межы Ізраэля; і калі не будзе нікога, хто абароніць нас, мы выйдзем да цябе».
Дзеля таго прымі падарунак гэты, які прынесла паслугачка твая гаспадару свайму, і дай яго юнакам сваім, якія ходзяць разам з гаспадаром маім.