Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 36:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Хай не надае вам Эзэкія надзею на Госпада, завяраючы: “Ратуючы, Госпад вызваліць нас; не будзе выдадзены гэты горад у рукі цара асірыйцаў!”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Няхай не абнадзейвае вас Эзэкія ГОСПАДАМ, кажучы: “Ратуючы, выратуе нас ГОСПАД, і горад гэты ня будзе аддадзены ў рукі валадара Асірыі”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 І хай не абнадзейвае вас Эзэкія Госпадам, кажучы; «збавіць нас Гасподзь; ня будзе горад гэты аддадзены ў рукі цара Асірыйскага».

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 36:15
10 Крыжаваныя спасылкі  

Калі я клічу Цябе, выслухай мяне, Божа справядлівасці маёй. У турбоце Ты даваў мне прастору; злітуйся нада мною і выслухай маленне маё.


Толькі Эзэкія хай вас не падманвае, кажучы: “Госпад нас выратуе”. Ці ж багі народаў выратавалі кожны сваю зямлю ад рукі цара асірыйцаў?


Якія ж з усіх багоў гэтых земляў уратавалі зямлю сваю ад рукі маёй? Ці ж і Ерузалім уратуе Госпад ад рукі маёй?»


А калі мне адкажаш: “У Госпадзе, Богу нашым, паклалі надзею”, — то ці ж Ён не ёсць Той, Якога вышыні і ахвярнікі пазносіў Эзэкія ды сказаў Юдзе і Ерузаліму: “Перад гэтым ахвярнікам будзеце пакланяцца”?


«Вось што скажаце Эзэкіі, цару Юды: “Хай цябе не падманвае Бог твой, на Якога ты спадзяешся, кажучы: “Не будзе выдадзен Ерузалім у рукі цара асірыйцаў”.


Дык жа чуў ты пра ўсё, што зрабілі цары асірыйцаў усім землям, якія прызначылі яны на загубу, а ты зможаш ухавацца?


Спадзяваўся Ён на Бога, хай жа вызваліць Яго цяпер, калі Ён спагадны да Яго. Бо Ён казаў: “Я – Сын Божы”».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы