Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
ІСАІ 2:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык не чапайце чалавека, дух якога ў ноздрах яго. Чаго ён будзе варты? Біблія (пераклад А.Бокуна) Пакіньце [спадзявацца] на чалавека, у якога дыханьне ў ноздрах ягоных, бо што ён варты? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Перастаньце вы спадзявацца на чалавека, чыё дыханьне ў ноздрах у яго: бо што ён значыць? |
Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
Майце надзею ў Ім, уся грамада людская, адчыніце перад Ім сэрцы вашыя; Бог — прыстанішча для нас.
Вось жа, народы — як кропля ў пасудзіне, і ўважаюцца як дробка парахна на шалях; і астравы — як пылінка малая.
«Я, Я сам — Пацяшальнік ваш. Хто ты, што баішся чалавека смяротнага і сына чалавечага, які, як трава, высахне?
Гэта кажа Госпад: «Пракляты чалавек, які спадзяецца на чалавека і які робіць цела апораю сваёй, а ад Госпада адварочваецца сэрца яго!
А цяпер нахабнікаў мы называем шчаснымі, бо адбудаваліся людзі бязбожныя, і спакусілі Бога, і засталіся цэлымі”.
вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё ваша. Бо яно – пара, што на хвіліну з’яўляецца, а потым прападае.