І паслаў Госпад анёла, які паразіў усіх дужых ваяроў і князёў у лагеры цара асірыйцаў; і ён вярнуўся з ганьбаю ў сваю зямлю. І калі ён увайшоў у дом бога свайго, сыны, якія выйшлі з нутра яго, — забілі яго там мечам.
ІСАІ 10:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, Валадар, Госпад Магуццяў, са страшэннай моцай абразае вярхі дрэў: найвышэйшыя вяршкі абразаюцца, высокія — згінаюцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў абсякае галіны сярод страху [вялікага]; і ўзьнесеныя вышынёй [сваёй] будуць пасьцінаныя, і ўзвышаныя будуць паніжаныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Гасподзь, Гасподзь Саваоф, страшнаю сілаю сарве вецьце дрэў, і выбуялыя сьсечаны будуць, выносныя пахілены да зямлі. |
І паслаў Госпад анёла, які паразіў усіх дужых ваяроў і князёў у лагеры цара асірыйцаў; і ён вярнуўся з ганьбаю ў сваю зямлю. І калі ён увайшоў у дом бога свайго, сыны, якія выйшлі з нутра яго, — забілі яго там мечам.
Бо перад зборам вінаграду, калі квецень ападзе і плодная гронка даспее, абрэжа сучкі вінаградныя нажніцамі, а атожылкі адрэжа і выкіне;
Ды сталася, калі ён маліўся ў храме Нэсроха, бога свайго, сыны яго, Адрамэлех і Сарасар, забілі яго і ўцяклі ў зямлю Арарат. І сын яго, Асархадон, стаў цараваць замест яго.
І прызначу Я на цябе нішчыцеля і зброю яго, і зрэжуць яны найлепшыя твае кедры ды кінуць у агонь.
Вось, Асур, як кедр у Лібане, прыгожы галінамі, і густы лісцем, і гонкі вышынёю, і між хмар паднялася яго верхаліна;
Я знішчыў з-пад іх аблічча амарэяў, вышыня якіх была падобнай да вышыні кедраў, а моц — быццам дубоў; я знішчыў плод іх зверху, а знізу — карані яго.
Вось гэта кажа Госпад: «Хоць яны бяспечныя і шматлікія, аднак будуць яны таксама пасечаны і загінуць; Я табе чыніў шкоду і не буду чыніць табе шкоду болей.