Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 10:33 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 Вось, Гасподзь, Гасподзь Саваоф, страшнаю сілаю сарве вецьце дрэў, і выбуялыя сьсечаны будуць, выносныя пахілены да зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 Вось Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў абсякае галіны сярод страху [вялікага]; і ўзьнесеныя вышынёй [сваёй] будуць пасьцінаныя, і ўзвышаныя будуць паніжаныя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 Вось жа, Валадар, Госпад Магуццяў, са страшэннай моцай абразае вярхі дрэў: найвышэйшыя вяршкі абразаюцца, высокія — згінаюцца.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 10:33
17 Крыжаваныя спасылкі  

І паслаў Гасподзь анёла, і ён вынішчыў усіх адважных і галоўнага начальніка і начальнікаў у войску цара Асірыйскага. І вярнуўся ён з сорамам у зямлю сваю; і калі прыйшоў у дом бога свайго, выхадні сьцёгнаў яго забілі яго там мечам.


Бо да збору вінаграду, калі ён адцьвіце, і гронка пачне дасьпяваць, Ён адатне нажом вецьце і адкіне, і абсячэ парасткі.


І град будзе падаць на лес, і горад апусьціцца долу.


Ад грознага голасу Твайго пабягуць народы; калі паўстанеш, расьсеюцца плямёны,


І калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Арамэлэх і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мечам, а самыя ўцяклі ў зямлю Арарацкую. І зацараваў Асардан, сын ягоны, замест яго.


І схіліцца чалавек, і ўпакорыцца мужчына, і вочы гардзеяў панікнуць;


І падрыхтую супроць цябе зьнішчальнікаў, кожнага са сваёй зброяй, - і сьсякуць найлепшыя кедры твае і кінуць у агонь.


Вось, Асур быў кедр на Ліване з прыгожымі галінамі і цяністаю лістотаю і высокі ростам: вяршаліна ягоная была сярод тоўстых сукоў.


А Я зьнішчыў перад абліччам іх Амарэя, вышыня якога была як вышыня кедра, і які быў моцны як дуб; Я зьнішчыў плод яго наверсе і карэньне яго ўнізе.


Так кажа Гасподзь: хоць яны бясьпечныя і шматлікія, але яны будуць пасечаны і зьнікнуць; а цябе, хоць Я абцяжарваў, больш абцяжарваць ня буду.


бо кожны, хто ўзвышае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы