ЁВА 40:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Я прызнаю, што правая рука твая можа збавіць цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я таксама буду славіць цябе, калі правіца твая дапаможа табе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады і Я прызнаю, што правіца твая можа цябе ратаваць. |
Псальм. Спявайце Госпаду новую песню, бо ўчыніў Ён цуды. Паратунак у правіцы Яго і ў руцэ святой Яго.
Правіца Твая, Госпадзе, — у слаўнай моцы; правіца Твая, Госпадзе, перамагла ворага.
Гора таму, хто працівіцца свайму Творцу, чарапок сярод гліняных гаршкоў зямлі! Ці ж скажа гліна ганчару свайму: “Што робіш?” або: “Твая работа бязрукая”?
Агаліў вось Госпад руку Сваю святую перад абліччам усіх народаў, і пабачаць збаўленне Бога нашага ўсе канцы зямлі.
«Наставіў Я на цябе сіло і схапіў цябе, Бабілон, а ты не ведаў. І знайшлі цябе і схапілі, бо ты правакаваў Госпада.
І быў чутны шум крылаў херубінаў аж на вонкавым панадворку, падобны да голасу Бога Усемагутнага, калі Ён прамаўляе.
каб усе народы на зямлі пазналі наймагутнейшую руку Госпада і каб вы ва ўсе дні баяліся Госпада, Бога вашага».