ЁВА 37:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праз усе нябёсы Ён коціць яго, і бляск яго аж да краю зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пад усім небам Ён пускае яго, і бляск Ягоны — аж да краю зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пад усім небам раскаты Ягоныя, і бляск Ягоны - да краёў. |
яны асвятляюць усё наўкола, куды б ні накіравала іх воля Стырнавога, да ўсяго, пра што б ні загадваў Ён ім на абліччы зямнога свету,
За ім прагрыміць гром, загучыць голасам велічы сваёй; і не затрымае яго, пакуль не будзе пачуты голас Яго.
І буду я разважаць пра ўсе справы Твае і буду практыкавацца ў вынаходніцтвах Тваіх.
І падыме знак для паганаў, і збярэ выгнаннікаў Ізраэля ды пазбірае расцярушаных з Юды з чатырох бакоў свету.
Бо, як маланка з’яўляецца на ўсходзе і віднеецца аж да захаду, такім будзе і прышэсце Сына Чалавечага.
І адчынілася Божая святыня ў небе, і бачны стаў каўчэг запавету Яго ў святыні Яго, і зазіхацелі маланкі, і пачуліся галасы і грамы, і былі землятрусы і град вялікі.