ЁВА 35:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад мноства крыўдзіцеляў будуць крычаць, і стагнаць будуць праз сілу рукі прыгнятальнікаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад мноства прыгнятальнікаў яны галосяць, з прычыны [цяжкага] рамяна моцных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць; |
У гарадах, паміраючы, стогнуць; і душа зраненых крычыць, ды Бог не забараняе гэтага.
Чалавеку, падобнаму да цябе, бязбожнасць твая пашкодзіць, а справядлівасць твая дапаможа сыну чалавечаму.
якія кажуць: «Языком сваім сябе ўзвялічым, вусны нашыя — пры нас; хто гаспадар над намі?»
Бо Ты — Бог прыстанішча майго; чаму ж Ты мяне адкінуў і чаму крочу я сумны, а вораг чыніць мне пераслед?
А праз доўгі час памёр цар Егіпецкі; а сыны Ізраэля, стогнучыя з-за працы, залямантавалі, і лямант іх ад працы дайшоў да Бога.
Сказаў яму Госпад: «Убачыў Я смутак народа Майго ў Егіпце і пачуў лямант яго ад бязлітаснасці наглядчыкаў яго.
Вось, крык сыноў Ізраэля дайшоў да Мяне, і ўбачыў Я смутак іх, як прыгнятаюцца яны егіпцянамі;
Павярнуўся я да іншага і ўбачыў вераломнасць, якая ўчыняецца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных — і няма суцяшальніка, і бязлітаснасць з боку прыгнятальнікаў — і няма суцяшальніка.
Не прызывалі Мяне шчырым сэрцам сваім, калі лямантавалі на ложках сваіх; наразаюць скуру з-за збожжа і віна ды супрацівяцца адносна Мяне.
але ў той самы дзень аддай яму плату за працу яго перад захадам сонца, бо ён бедны і платы патрабуе жыццё яго, каб не прызываў ён супраць цябе Госпада і не было залічана гэта табе за грэх.