Якую параду даў ты таму, хто не мае мудрасці? І разважнасць сваю паказаў ты вялікую.
Якую ты даў параду нямудраму і выявіў цьвярозы розум для многіх!
Як раду ты даў ня мудраму і як ва ўсёй поўніцы растлумачыў!
«Сапраўды: вы толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасць.
І ў мяне ёсць сэрца, як і ў вас, і не ніжэйшы я за вас; хто ж не ведае таго, што вы ведаеце?
Хоць бы вы памаўчалі, каб было гэта вам [залічана] за мудрасць!
Дык навярніцеся ўсе вы і прыходзьце, але я не знайду між вамі нікога разумнага.
«Як жа выслухаў ты кволага? І [так] ты падтрымліваеш плячо таго, хто нядужы?
Каго ты захацеў павучыць? І чый гэта дух, што выходзіць з цябе?
Ад шчырага сэрца мае словы, і чыстую праўду кажуць вусны мае.
Калі ж не маеш, то паслухай мяне; маўчы, і я навучу цябе мудрасці».
«Хто гэта, што неразумнымі словамі зацямняе задуму?
Няўжо няма мне ўспамогі ўва мне і мужнасць таксама аддалілася ад мяне?
як я нічога не прапусціў карыснага, каб вам не абвясціць, ды вучыў вас публічна і па дамах,
бо я не ўхіляўся, каб прапаведаваць вам усю волю Божую.