ЁВА 16:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пашыў я радно сабе на скуру і схіліў да зямлі рог мой. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зрэбніцу апрануў я на скуру маю і схіліў да зямлі галаву маю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вярэту пашыў я на скуру маю і ў пыл паклаў галаву маю. |
Такім чынам, калі Ахаб пачуў словы гэтыя, раздзёр ён адзенне сваё і апрануў на цела сваё зрэбніцу, і пасціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў з паніклай галавою.
калі вярнуў я [благое] тым, што мне аддавалі назад благое, калі ўшанаваў непрыяцеля свайго марнага, дараваўшы яму,
Я сказаў тым, што выхваляюцца: «Не выхваляйцеся!» і тым, што ўчыняюць злачынствы: «Не ўздымайце рог!
Госпад жа, Бог Магуццяў, паклікаў у той дзень да плачу і жалобы, да пастрыжэння і да адзявання зрэбніцы;
І Ганна малілася і казала: «Радуецца сэрца маё ў Госпадзе, узняўся рог мой у Богу маім; адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо ўзвесялілася я ў збаўленні Тваім.
Госпад знішчыць супраціўнікаў Сваіх; загрыміць на іх у нябёсах. Госпад будзе судзіць увесь свет, і дасць уладу Валадару Свайму, і ўзвысіць дух Свайго Памазанца».