А пакуль я, заклапочаны, круціўся тут і там, ён раптам знік». І сказаў яму цар Ізраэля: «Гэта табе прысуд, ты сам яго назваў».
ЁВА 15:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Асуджаюць цябе вусны твае, але не я, і язык твой сведчыць супраць цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Асуджаюць цябе вусны твае, але ня я, і губы твае сьведчаць супраць цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цябе вінавацяць вусны твае, а ня я, і твой язык гаворыць супроць цябе. |
А пакуль я, заклапочаны, круціўся тут і там, ён раптам знік». І сказаў яму цар Ізраэля: «Гэта табе прысуд, ты сам яго назваў».
Хто той, што хавае параду нямудрую? Вось чаму я гаварыў неразумна, дый пра дзівосныя рэчы, якія перавышалі веданне маё.
Калі захачу сябе апраўдаць, то мае ж вусны асудзяць мяне; калі я буду даказваць, што я бязгрэшны, Ён засведчыць, што я заганны.
Тады першасвятар, разадраўшы шаты свае, сказаў: «Ён зблюзніў! Нашто яшчэ нам патрэбны сведкі? Цяпер вы чулі блюзненне Яго.
Кажа яму: “Па словах тваіх суджу цябе, нягодны паслугач! Ведаў ты, што я чалавек жорсткі, бяру, чаго не паклаў, ды жну, чаго не пасеяў.