ЁВА 10:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж і Ты маеш вочы цялесныя або, як чалавек бачыць, так і Ты будзеш бачыць? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці Ты маеш вочы цялесныя, або як чалавек бачыць, так і Ты бачыш? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хіба ў Цябе цялесныя вочы, і Ты глядзіш, як глядзіць чалавек? |
Бо не чалавеку, які падобны да мяне, буду я адказваць; і не чалавек Ён, з якім я буду спрачацца ў судзе.
Дык гаворыць ім: «Вы ўважаецеся за справядлівых перад людзьмі; але Бог ведае сэрцы вашы, бо што для людзей з’яўляецца высокім, тое ў Бога – агіда.
галава ж Яго і валасы былі белыя, як чыстая воўна, быццам снег, і вочы Яго як полымя агню,
І Госпад сказаў Самуэлю: «Не глядзі на твар яго, ані на высокі рост яго, бо Я яго не выбраў; Я не вырашаю так, як чалавек: бо чалавек бачыць яўнае, а Госпад бачыць сэрца».