Дык Ахаб звярнуўся да Набота і сказаў: «Дай мне вінаграднік твой, а я зраблю з яго агарод, бо блізка ён і побач з домам маім. І дам табе за яго лепшы вінаграднік, або, калі табе гэта зручней, дам табе адпаведную плату срэбрам».
4 ЦАРСТВАЎ 9:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ахазія, цар Юдэі, бачачы гэта, уцякаў дарогай на Бэтган; і дагнаў яго Егу, і загадаў: «І гэтага таксама забіце!» І паранілі яго ў калясніцы яго на ўзгорку Гавэр, што пры Іблааме, але ён уцёк у Магеду і там памёр. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ахазія, валадар Юды, убачыў [гэта], і ўцякаў шляхам на Бэт-Гаган. І дагнаў яго Егу, і сказаў: «Гэтага таксама забіце!» І [паранілі] яго ў калясьніцы ягонай на ўзгорку Гур, які пры Іблеаме, але ён уцёк у Мэгіддо і там памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ахозія, цар Юдэйскі, убачыўшы гэта, пабег па дарозе да дома, што ў садзе. І пагнаўся за ім Іуй, і сказаў: і яго беце на калясьніцы. Гэта было на пагорку Гур, што каля Іўлеама. І пабег ён у Мэгідон, і памёр там. |
Дык Ахаб звярнуўся да Набота і сказаў: «Дай мне вінаграднік твой, а я зраблю з яго агарод, бо блізка ён і побач з домам маім. І дам табе за яго лепшы вінаграднік, або, калі табе гэта зручней, дам табе адпаведную плату срэбрам».
Баана, сын Ахілуда, меў уладу над Танахам, Магедай і над усім Бэт-Санам, што блізка Сартана, ніжэй Езрагэля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхолы і аж за Екмаам;
Яны спалохаліся вельмі і казалі: «Вось, два цары не змаглі ўстаяць перад ім, і як жа мы зможам супрацівіцца яму?»
А Аталія, маці Ахазіі, даведалася, што сын яе памёр, устала яна і забіла ўсіх царскіх нашчадкаў.
На сёмы год валадарання Егу Ёас стаў царом і цараваў сорак гадоў у Ерузаліме. Маці яго называлася Сэбія з Бээр-Сэбы.
На самай справе Ёсахар, сын Сэмата, і Ёзабад, сын Самэра, паслугачы яго, забілі яго і ён памёр; і пахавалі яго пры бацьках яго ў горадзе Давіда. І па ім цараваў сын яго, Амазія.
І зрабілі супраць яго змову ў Ерузаліме, але ён уцёк у Лахіс; і паслалі па яго ў Лахіс, і там забілі яго.
Ён вярнуўся ў Ізрагэль, каб лячыцца ад ран, якімі паранілі яго сірыйцы ў Раме, калі ён ваяваў супраць Газаэля, цара Сірыі. А Ахазія, сын Ярама, цар Юдэі, пайшоў наведаць Ярама, сына Ахаба, у Ізрагэль, бо той хварэў.
і сказаў ён натоўпу: «Адыдзіце ад жылля бязбожных людзей і не дакранайцеся ні да чаго, што ім належыць, каб не ўпасці ў іх грахі!»
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,
І была ў Манасы спадчына ў межах Ісахара і Асэра: Бэт-Сан з яго навакольнымі гарадамі, і Іблаам з яго навакольнымі гарадамі, і жыхары Дора з яго навакольнымі гарадамі, таксама жыхары Эн-Дора з яго навакольнымі гарадамі, і таксама жыхары Танаха з яго навакольнымі гарадамі, і жыхары Магеды з яго навакольнымі гарадамі, і трэцяя частка зямлі Нофэт.
А Манаса не здабыў Бэт-Сан і Танах з ваколіцамі іх і не выгнаў жыхароў Дора, і Іблаама, і Магеды з ваколіцамі іх; і засталіся хананеі на гэтай зямлі.
Прыйшлі цары і ваявалі, ваявалі цары Ханаана ў Танаху ля водаў Магеды, але здабычы срэбра не дасталі!