Дык сказала яна Іллі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне правіннасці мае і забіць сына майго?»
4 ЦАРСТВАЎ 1:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў Ахазія па яго кіраўніка пяцідзесяці разам з яго пяццюдзесяццю; і прыйшоў ён да Іллі, калі той быў на вяршыні гары, і сказаў яму: «Чалавеча Божы! Цар загадаў, каб ты сышоў з гары!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў Ахазія да яго пяцідзясятніка разам з пяцідзесяцьцю ягонымі. І прыйшоў ён да [Ільлі], які быў на вяршыні гары, і прамовіў да яго: «Чалавек Божы! Валадар гаворыць табе, каб ты зыйшоў!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў да яго пяцідзясятніка зь ягоным пяцідзясяткам. І ён узышоў да яго, калі Ільля сядзеў наверсе гары, і сказаў яму: чалавек Божы? цар кажа: сыдзі. |
Дык сказала яна Іллі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне правіннасці мае і забіць сына майго?»
Жыве Госпад, Бог твой! Няма народа або царства, да якога б не паслаў гаспадар мой, каб цябе адшукаць, калі адказалі ўсе: “Няма яго тут”, — ён казаў прысягнуць кожнаму царству і кожнаму народу, што цябе нельга там знайсці.
бо калі Езабэль забівала прарокаў Госпадавых, то ён узяў сто прарокаў і схаваў іх па пяцьдзесят у адной і ў другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.
І пайшоў Ахаб есці і піць. А Ілля ўзышоў на вяршыню Кармэля, і, нахіліўшыся да зямлі, схаваў твар свой між каленяў,
Тады Езабэль паслала да Іллі пасланца, каб сказаў: «Хай гэта зробяць мне багі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэтую пару я не зраблю з тваёю душою тое, што зроблена з душою кожнага з іх».
І сказаў цар Ізраэля Язафату: «Ёсць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ў Госпада; але я яго ненавіджу, бо ён не прарочыць мне добрае, але ліхое: Міхей, сын Емлі». Язафат сказаў яму: «Не гавары так, цар».
І паехала, і прыбыла да чалавека Божага на гару Кармэль. І, калі чалавек Божы ўгледзеў яе насупраць, сказаў слузе свайму Гэхазі: «Гэта тая сунаміцянка.
і ўвёў іх у дом Госпада, у залу сыноў Ханана, сына Ігдаліі, чалавека Божага, якая была блізка ад залы князёў, над залай Маасіі, сына Сэлума, прыдзверніка.
Дык сказаў Амазія Амосу: «Правідцу, ідзі, уцякай у зямлю Юды, і там еж хлеб, і там будзеш праракаваць;
Бо Ірад узяў Яна, і звязаў яго, і пасадзіў у вязніцу дзеля Ірадыяды, жонкі Піліпа, брата свайго.
і, сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву; і далі Яму трысціну ў правую руку; і, укленчыўшы перад Ім, здзекаваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Цар Юдэйскі!»
І тыя, што міма праходзілі, плявузгалі на Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: «Гэй, Ты, што руйнуеш святыню ды зноў узнаўляеш у тры дні,
Няхай жа Хрыстос, Цар Ізраэля, сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». Таксама і тыя, што былі з Ім укрыжаваныя, зневажалі Яго.
Калі ўбачылі гэта вучні Яго, Якуб і Ян, то сказалі: «Госпадзе, хочаш, мы скажам, каб сышоў агонь з неба і спаліў іх, як і Ілія зрабіў?»
Калі паведамілі пра гэта Саўлу, зноў паслаў ён іншых пасланцоў, але і яны прарочылі. І зноў паслаў Саўл трэціх пасланцоў, але яны таксама прарочылі