Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 17:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Дык сказала яна Іллі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне правіннасці мае і забіць сына майго?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 І сказала яна Ільлі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне беззаконьні мае і забіць сына майго?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 І сказала яна Ільлю: што мне і табе, чалавеча Божы? ты прыйшоў да мяне нагадаць грахі мае і ўсьмерціць сына майго.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 17:18
29 Крыжаваныя спасылкі  

Юда адказаў яму: «Што адказаць нам гаспадару нашаму? Што прамовіць? Чым можна апраўдацца? Бог выявіў несправядлівасць паслугачоў тваіх. Што ж, мы ўсе — паслугачы гаспадара майго: і мы, і той, у каго знойдзена чара».


Па смерці бацькі Якуба браты Язэпа баяліся і казалі паміж сабой: «Каб часам не ўспомніў ён пра несправядлівасць, ад якой пацярпеў, ды не адпомсціў нам за ўсё ліха, што мы ўчынілі».


каб мы табе яго словамі сказалі: “Прашу, забудзь пра злачынства братоў сваіх, і грэх, і ліха, якога дапусціліся адносна цябе”. Мы таксама просім, каб паслугачам Бога бацькі твайго дараваў ты гэтую несправядлівасць». Выслухаўшы іх, Язэп заплакаў.


І цар сказаў: «Што мне і вам, сыны Сэруі? Калі ён праклінае і калі яму Госпад загадаў, каб праклінаў Давіда, хто асмеліцца сказаць: “Чаму ты так зрабіў?”»


І Давід сказаў: «Што мне і вам, сыны Сэруі, што вы становіцеся для мяне сёння супраціўнікамі? Ці, такім чынам, сёння павінен хто-небудзь паміраць у Ізраэлі? Ці я не ведаю сёння, што я стаў царом над Ізраэлем?»


А сталася, што прамовіў Госпад да Сямэі, чалавека Божага, гэтыя словы:


І калі Ерабаам стаяў на ахвярніку, каб кадзіць, прыйшоў тады чалавек Божы з Юдэі ў Бэтэль па загадзе Госпада;


А здарылася па нейкім часе, што захварэў сын той удавы, гаспадыні дома; і хвароба яго была дужа цяжкая, так што ён перастаў дыхаць.


А ён сказаў ёй: «Дай мне сына твайго». І ён узяў яго ад грудзей яе, і занёс у верхні пакой, дзе сам пражываў, і паклаў яго на ложак свой;


І ён сказаў: «Чым я зграшыў, што ты аддаеш мяне, паслугача твайго, у рукі Ахаба, каб ён забіў мяне?


І падышоў чалавек Божы да цара Ізраэля, і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што сірыйцы сказалі: “Госпад — Бог гор, а не Бог раўнін”, — усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, каб ведалі вы, што Я — Госпад”».


І паслаў Ахазія па яго кіраўніка пяцідзесяці разам з яго пяццюдзесяццю; і прыйшоў ён да Іллі, калі той быў на вяршыні гары, і сказаў яму: «Чалавеча Божы! Цар загадаў, каб ты сышоў з гары!»


І сказаў Элісей цару Ізраэля: «Што табе да мяне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці сваёй». І сказаў яму цар Ізраэля: «Ці ж не сабраў Госпад трох цароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааба?»


Тады ён паслаў да яго вестуноў сказаць яму: «Што мне і табе, цар Юдэі? Не супраць цябе сёння выступаю, але супраць іншага дому ваюю, на які ісці паспешна загадаў мне Бог. Не выступай супраць Бога, Які са мной, каб не забіў Ён цябе».


Якія правіннасці і грахі я маю? Пакажы мне мае ліхадзействы і злачынствы.


Бо Ты пішаш на мяне ўсякія горычы і хочаш апанаваць мяне грахамі маладосці маёй.


хай прывядзе ён яе да святара і складзе ў ахвяру за яе дзесятую частку эфы мукі ячменнай. Хай не вылье на яе алею, ані пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэння, ахвяра, што мае выявіць віну.


І вось, яны закрычалі, кажучы: «Што Табе да нас, Ісус, Сын Божы? Ці Ты прыйшоў сюды дачасна мучыць нас?»


і, крычучы моцным голасам, кажа: «Што Табе да мяне, Ісус, Сын Бога Узвышняга? Заклінаю цябе Богам, каб мяне не мучыў».


Пачуўшы гэта, Ірад гаварыў: «Гэта Ян, якому я адсёк галаву, ён уваскрос з мёртвых».


«Пакінь, што Табе да нас, Ісус з Назарэта? Ты прыйшоў губіць нас? Ведаю Цябе, Хто Ты ёсць, Святы Божы».


Калі ўбачыў гэта Сімон Пётра, паў да кален Ісуса, кажучы: «Адыдзі ад мяне, бо я – чалавек грэшны, Госпадзе».


І, як убачыў ён Ісуса, упаў перад Ім, ускрычаўшы, і моцным голасам сказаў: «Што Табе да мяне, Ісус, Сын Бога Узвышняга? Малю Цябе, каб мяне не мучыў».


І кажа Ёй Ісус: «Што Мне і Табе, жанчына? Яшчэ не прыйшла Мая гадзіна».


Калі яна прыйшла да мужа, яна сказала яму: «Чалавек Божы прыходзіў да мяне, меў аблічча ён Анёла Госпадавага, што наводзіць вялікі жах. Не пытала я яго, адкуль ён, і не назваў ён мне свайго імя.


І зрабіў Самуэль так, як Госпад яму загадаў, і прыбыў ён у Бэтлехэм. І сустрэлі яго перапалоханыя старэйшыны горада, і пыталіся: «Ці супакойны прыход твой?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы